Грамадства

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Беларусі праз народнае галасаванне вызначылі найлепшую паштовую марку 2025 года, паведаміла прэс-служба «Белпошты». Гэты конкурс традыцыйны і праводзіцца штогод.

Тры сёлетнія пераможцы. Фота: Belpost.by

У 2025 годзе ў конкурсе ўдзельнічала больш за 50 розных марак, у гэтым годзе яго праводзілі з 17 па 28 снежня. Свае галасы на сайце «Белпошты» аддалі 3788 чалавек.

Першае месца заняла марка «Беларускаму Радыё 100 гадоў». Яе палічылі найлепшай 1555 чалавек. Дызайн гэтай маркі выкананы Аленай Мядзведзь.

На другім месцы — марка «Тралейбус 43300D. «БКМ Холдынг», 2019 г.» з фатаграфіяй Міхаіла Малюціна. Дызайнерка тут — Яўгенія Бядонік, марка набрала 1414 галасоў.

Трэцяе месца — у маркі «З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!», якую стварыла дызайнерка Марына Крэзо. За яе прагаласавалі ўсяго 189 чалавек, але гэтага хапіла, каб трапіць у прызы.

Сёлетнія вынікі конкурсу паламалі пэўную тэндэнцыю ранейшых гадоў. Перад тым у конкурсе «Белпошты» тры гады запар перамагалі маркі, звязаныя з сілавымі структурамі. У мінулым годзе гэта была марка, прысвечаная гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У 2023‑м першае месца было ў маркі «Ратавальнік», прысвечанай супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацый, а ў 2022‑м — у маркі «Службовыя сабакі Памежнай службы Беларусі».

Пры гэтым конкурс 2022 года не абышоўся без скандалу з палітычным адценнем. Тады адным з прэтэндэнтаў на перамогу, калі конкурс у канцы 2022 года толькі абвясцілі, была марка ліквідаванай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з выявай белай сініцы, але яе адразу ж знялі з конкурсу, калі яна толькі стала выбівацца наперад.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць