Культура

Ва Ўкраіне распачаўся фэст «Білоруська весна»

Відэапаказы, майстар-класы выцінанак, прэзентацыі Belsat'у і лыжы на асфальце.

У чацвёрты раз у Кіеве ўкраінцы і беларусы абуліся ў лыжы і супольна пабеглі па асфальце. Гэтак, вясёлым флэш-мобам, адкрыўся фэст сучаснай беларускай культуры ««Білоруська весна», якая пройдзе ва Ўкраіне з 10 да 22 траўня.

У рамках «Білоруської весни-2010» у Кіеве, Харкаве, Львове і Івана-Франкоўску адбудуцца выставы рэпартажнай фатаграфіі Belarus Press Photo 2010, відэапаказы, майстар-класы выцінанак ад мастачкі Лоры Янушчык, прэзентацыі адзінага недзяржаўнага беларускамоўнага каналу Belsat TV
ды яшчэ шмат чаго.

Разынкаю фэсту зробіцца адкрыццё «Беларускай паліцы». Сутнасць праекту — наладзіць распаўсюд кніг незалежных беларускіх выдавецтваў, даць украінскаму чытачу магчымасць пазнаёміцца з самымі цікавымі і паспяховымі беларускімі аўтарамі апошніх гадоў. Наведнікі ўкраінскіх кнігарняў «Є« па ўсёй Украіне змогуць пабачыць, пагартаць і набыць мастацкія, а таксама некалькі публіцыстычных выданняў, якія пабачылі свет у выдавецтвах «Логвінаў», «Галіяфы», «Медысонт» і ўваходзяць у серыі кніг «Кнігарня «Наша Нівы», «Галерэя Б», «Кнігарня Пісьменніка», або паўсталі на базе культуралагічнага часопіса «pARTisan».

«Гэта акурат тая колькасць, якая змяшчаецца на стандартную паліцу кнігарні», — тлумачыць арт-дырэктарка кіеўскай кнігарні «Є» Юлія Стахіўска. — Кнігі і альбомы мы з беларусамі выбіралі супольна, арыентуючыся на чытацкі поспех тых ці іншых выданняў ці аўтараў на радзіме і па-за межамі Беларусі».

Для прэзентацыі праекта ў 5 украінскія гарады выправяцца колькі беларускіх літаратараў, чые кнігі ўваходзяць у «Беларускую палічку»: Уладзімер Арлов, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі, Павал Касцюкевіч, Вольга Бабкова, Барыс Пятровіч, Алеся Башарымава, да іх далучыцца перакладчык беларускай літаратуры і вялікі сябар нашай краіны Сашко Ірванец.

Арганізатары — творчая ініцыятыва «Білоруський десант» — называюць «Білоруську весну» «фэстывалем партызанскай культуры», бо сучасная беларуская культура часцяком змушаная дзеяць з глыбокага падполля.

Расклад падзеяў па ўсіх украінскіх гарадах, навіны, здымкі, паролі ды яўкі, шукайце на сайце belarus.org.ua

.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць