Грамадства1919

«Гэта штосьці па-расейску?» Дзяўчына з Кобрына запусціла брэнд тэкстылю Samobranka — і пачалося

Калі пра густы не спрачаюцца, то чарговая назва з адсылкай да рускай культуры ад дзяўчыны, якая жыве ў тым ліку ў Варшаве, выклікала ў людзей неразуменне.

Дзіяна Камарчук з Кобрына запусціла ўласны брэнд сталовага тэкстылю. Сурвэткі ў клетачку, пышныя абрусы — словам, усё, што можа спатрэбіцца на святочным стале. Усё б нічога, але свой брэнд Дзіяна вырашыла назваць Samobranka. Менавіта так — рускае слова ў транслітэрацыі.

Аўдыторыю ў Threads кабрынчанка, якая наездамі жыве ў Варшаве, прагравае ўжо даўно. Але днямі адзін з амаль аднолькавых пастоў пра брэнд «заляцеў» на вялікую аўдыторыю. І каментатараў стрыгерыла чарговая адсылка да культуры іншай краіны. Вось толькі некалькі каментароў:

«Вы, Дзіяна, малайчына. Яшчэ б назву брэнда прыдумалі неяк звязаную з Кобрынам ці ўвогуле з Беларуссю. Ніякіх «самабранак», «балалаек» і іншых какошнікаў штосьці не хочацца».

«Назва для беларускага брэнда надзвычай няўдалая».

«Samobranka — гэта нешта па-расейску?»

«Па-першае, пазіцыянаванне сябе як беларускага брэнда павінна, менавіта павінна адбывацца па-беларуску! Па-другое, самабранка — гэта ніяк не вяжацца з чымсьці хоць мінімальна беларускім… З такой назвай вам раю звярнуцца на рашка-рынак, там павінна зайсці, яшчэ какошнічак вам у галаву і 100 адсоткаў зойдзе! Вайлдбэрыз, азон, мо штосьці там яшчэ ёсць. Поспехаў вам».

«А калі, напрыклад, nastolnica, abrus-samabor ці raskoša, ці charastvo?»

«Было б здорава брэнду з Беларусі выкарыстоўваць беларускія словы».

«Я магу растлумачыць хейт. Мы ўсе стаміліся ад таго, што ў беларусаў стагоддзямі забіралі сваю ідэнтычнасць — забіралі ўсё, ажно да мовы. Цяпер людзі па цаглінках аднаўляюць сябе, і ўсё, што «не наша», моцна трыгерыць народ. Гэта нармальна. Калі Вы плануеце развіваць свой брэнд у Польшчы, то, безумоўна, лепш змяніць назву, бо вашы кліенты не толькі беларусы, але і палякі, і ўкраінцы ў тым ліку. Поспеху Вам у Вашым пачынанні».

Назва не спадабалася нават блогерцы Ганне Бонд:

«Назва кульгае, вядома, яшчэ можна падумаць і выбраць нешта больш прэзентабельнае».

Шмат каго бянтэжыў і чырвона-зялёны сцяжок, які з'явіўся ў допісе Дзіяны. На гэта дзяўчына адказала, што палітыку абмяркоўваць не будзе — у допісе толькі пра тэкстыль і моду. Дзіяна ўвогуле вырашыла, што пост «заляцеў» не туды. І адказала каментатарам прыказкай:

«Сабакі брэшуць, караван ідзе. Гэта першы пост, які заляцеў не туды».

Але былі і тыя, хто дзяўчыну падтрымаў:

«Дзіяна, вы разумніца, дзейнічайце, вы сапраўдная беларусачка!»

«Зычу поспехаў і раю ў транслітарацыі арыентавацца на беларускую мову, калі вы пазіцыянуеце сябе як беларускі брэнд. А яшчэ лепш проста ўжываць беларускую лацінку (у вашым выпадку — абое рабое) — Samabranka».

«Калісьці ў Кобрыне наладзілі лялечную вытворчасць, у іх атрымалася. Хай і ў вас усё атрымаецца».

Каментары19

  • Абу
    07.01.2026
    Туалетную паперу гэтак назаві.
  • A.J.
    07.01.2026
    Была бы китайская компания какая-нибудь то притензий бы не возникло. Просто большой российский рынок под боком, откуда ушли всякие Икеи и т.п., понятно что там есть серьёзный неудовлетворённый срос. В Европе в этом плане изобилие и так.
  • Filipp
    07.01.2026
    Назва файнае, жадаю дзяўчыне поспехаў!

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць