Свет55

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»

Цела дзяўчыны знайшлі ў полі, забойца спрабаваў яго спаліць.

4 студзеня ў анексаваным Крыме знікла 17‑гадовая Эльвіна Краўчанка, жыхарка вёскі Мар’іна Джанкойскага раёна.

Эльвіна Краўчанка. Фота: сацсеткі

Дзяўчына вучылася ў Джанкойскім прафесійным тэхнікуме. 1 студзеня ёй споўнілася 17 гадоў. 4 студзеня Эльвіна паведаміла родным, што паехала наведаць бацьку ў суседнюю вёску, але насамрэч адправілася на спатканне, апісвае гісторыю Astra.

З тым маладым чалавекам Эльвіна пазнаёмілася ў інтэрнэце, і ў той жа дзень ён паклікаў яе на спатканне. З таго часу дзяўчына перастала выходзіць на сувязь. Пошукі студэнткі арганізавалі мясцовыя валанцёры, размясціўшы арыенціроўкі аб пошуку ва ўсіх сацсетках і мясцовых СМІ.

Праз некалькі дзён Эльвіну знайшлі ў полі, забойца спрабаваў спаліць цела. Пазней па падазрэнні ў забойстве студэнткі затрымалі 21‑гадовага расійскага кантрактніка Дзмітрыя Папова, высветліла Astra. Падазраваны знаходзіцца ў СІЗА Сімферопаля.

Дзмітрый Папоў. Фота: сацсеткі

Папоў з Тальяці Самарскай вобласці. Ён вучыўся ў Тальяцінскім машынабудаўнічым каледжы. Калі менавіта ён падпісаў кантракт і з’ехаў на вайну з Украінай — невядома, але відэа з «СВА» ў сваіх сацсетках ён пачаў выкладваць у красавіку 2025 года.

Каментары5

  • Аналитик
    11.01.2026
    А ещё вода мокрая.
  • Filipp
    11.01.2026
    Шкада дзяўчыну.
  • Жыгуль
    11.01.2026
    Невялікая бяда, ён жа не мітынгаваў і не быў супраць улады. Гэты "герой" нават не прысядзе, паедзе зноў на вайну. А колькі такіх асядае ў Беларусі? Мяжа ж адчынена.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць