Грамадства66

Лукашэнка заявіў, што гэта была яго ідэя — лекаваць параненых расійскіх вайскоўцаў у беларускіх шпіталях

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, піша БелТА.

Расійскія вайскоўцы прыехалі ў Беларусь для сумесных вучэнняў, 2025 год. Ілюстрацыйнае фота: «Ваяр»

Ён расказаў, што з пачаткам уварвання ва Украіну выступаў за тое, каб беларускія дактары атрымалі практычны досвед працы з такімі цяжкімі выпадкамі. «Я быў прыхільнікам таго, каб нашых дактароў (і не толькі вайсковых) акунуць у тую рэальнасць, якая там адбываецца. А рэальнасць часам жудасная», — сказаў Лукашэнка.

Асобна ён адзначыў ролю беларускіх медыкаў падчас правядзення абменаў палоннымі паміж Расіяй і Украінай, калі параненых накіроўвалі ў медыцынскія ўстановы Беларусі. «Калі пачаліся гэтыя абмены, мы асабліва накіроўвалі іх на поўдзень краіны — у раённыя бальніцы і гомельскую бальніцу. Я тады патрабаваў ад міністра аховы здароўя, каб нашы дактары больш бачылі, што адбываецца», — дадаў ён.

Каментары6

  • Шматвектарнасць
    22.01.2026
    Нейтралітэт гэта калі лукашэнку ніхто не пытаў ці лячыць ресйцаў, а людзі ў штацкім з корачкамі, якія запраўляюць усім на месцах прышлі сказалі будзе так і так. Тут нашы танкі будуць, тут наша вайсковая база будзе. Ніхто Лукашэнку не пытаў ні пра што. Тут даўно хазяйнтчаюць людзі з вузкім, меркантыльным поглядам на жыццё. Яны паўсюль. У барах, на вуліцы, у транспарце. Паўсюль. А нам распавядаюць пра нейкі нейтральны статус Беларусі. Дзіва дзіўнае.
  • Грышка
    22.01.2026
    Але ніводнага орка ў сваёй клініцы ў Драздах вусаты "акунацель" чамусці не шпіталізаваў
  • Спадар
    22.01.2026
    Лагічна,бо ябацькастан суагрэсар!

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць