Грамадства22

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі

У міліцыю звярнулася сям'я 12‑гадовага школьніка. Дзіцяці ў месенджары напісаў незнаёмы і прапанаваць сябраваць, а для сустрэчы папрасіў даслаць геалакацыю.

Пасля гэтага на сувязь выйшаў псеўдаміліцыянер, які напалохаў дзіця, што па яго каардынатах прыляцяць вайсковыя дроны, а маму пасадзяць у турму, паведамляе сталічная міліцыя.

Каб выратаваць сябе і сям'ю, у дзіцяці запатрабавалі ўзяць усе яго грошы і знайсці бацькоўскія зберажэнні. Скласці іх у сумку і пакінуць пад мостам на Нямізе. А таксама здымаць усе дзеянні на відэа.

Аператыўнікі ўстанавілі, што грошы каля 30 тысяч даляраў забраў 18‑гадовы замежнік, які прыляцеў у Беларусь спецыяльна па заданні махляроў. Такую падпрацоўку ён знайшоў у інтэрнэце.

Малады чалавек таксама на камеру пералічыў грошы і схаваў іх у сподняе. Пасля чаго на цягніку адправіўся ў суседнюю краіну. Але быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Уся сума канфіскаваная і будзе вернутая сям'і ашуканага дзіцяці.

Каментары2

  • 32DAK
    18.02.2026
    А уточните - из какой страны прилетел иностранец? Гражданином какой страны он является? "После чего на поезде отправился в соседнюю страну." - и в какую же соседнюю страну он отправился? Откуда это зло?
  • Вапросы, вапросы
    18.02.2026
    Што за таямнічая краіна, што мае чыгуначным спалучэнне з намі? Вылюдкі з якога смярдзючага міру маглі маніпуляваць дзіцём бяз перакладчыка?

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць