Грамадства1010

Польскія консульствы ўвялі новае патрабаванне для падачы на візу, якое б'е па сем'ях рэлакаваных айцішнікаў

Польскія консульствы ў Мінску і Гродне ўвялі новае правіла: цяпер для падачы дакументаў на візу недастаткова простай рэгістрацыі ў рэгіёне, які адносіцца да консульства. Трэба быць зарэгістраваным там не менш за шэсць месяцаў. З-за гэтага некалькі сем'яў рэлакаваных беларускіх айцішнікаў аказаліся падзеленымі мінімум на паўгода: мужы працуюць у Польшчы, а жонкі чакаюць, пакуль пройдзе запаветны тэрмін, піша Most.

Фота: Most

Чаму консульствы пачалі мяняць правілы

Аб «правіле шасці месяцаў» візавыя пасярэднікі пачалі паведамляць у студзені. Мяркуючы па ўсім, яно выбіваецца са звычайнай практыкі: Most спрабаваў праверыць гэтую інфармацыю праз сайт візавага цэнтра VFS Global, але ШІ-кансультант кожны раз пісаў, што «ў афіцыйнай інфармацыі няма патрабавання аб тым, што для падачы дакументаў на польскую візу неабходна мець рэгістрацыю на шэсць месяцаў».

Тым не менш, такое правіла прымяняецца. Мяркуючы па ўсім, яго ўвялі з-за распаўсюджанай практыкі: калі ў заяўніка не атрымлівалася запісацца ў сваім рэгіёне, пасярэднікі рэкамендавалі яму зарэгістравацца ў іншым, дзе ахвотных менш. Як правіла, яны самі і арганізоўвалі рэгістрацыю. Цяпер жа консульствы пачалі закрываць гэтую шчыліну.

«Мужы матаюцца туды-сюды»

Вольга Цімкіна, якая займаецца пытаннямі легалізацыі ў Польшчы, расказала ў фэйсбуку, як новыя правілы перашкодзілі ўз'яднацца мужу і жонцы пры рэлакацыі фірмы ў Польшчу.

«Дадзена: кампанія з прыкладна 20 айцішнікаў. А ў айцішнікаў, як правіла, ёсць сем'і. Жонкі. Дзеці. Працоўную візу зараз атрымаць не проста складана, а вельмі складана. Але мае партнёры — чараўнікі, іх запісалі. А далей пачынаецца квэст. Дзецям візы ў мінскім консульстве зрабілі хутка. Чаму? Таму што дзецям не трэба верыфікаваць твар […] А вось жонкі…» — напісала Вольга.

У мінскім консульстве не існуе катэгорыі візы «па ўз'яднанні» для сужэнцаў, затое такая катэгорыя ёсць у Гродне. Вырашана было перарэгістраваць жонак у гэтым рэгіёне.

Рэлакацыя праходзіла ў канцы 2025 года. Жонак паспяхова перарэгістравалі. Але прыкладна тады ж гродзенскі консул увёў правіла аб шасці месяцах.

«Што рабіць? Пісалі. Званілі. Тлумачылі. Прасілі. Тыдзень на гэта патрацілі. Адказ просты: «Вашы праблемы». Мужы матаюцца туды-сюды. Жонкі ў Мінску. Зрабіць нічога не могуць», — апісвае сітуацыю Вольга.

Тады вырашылі пайсці іншым шляхам — зрабіць жонкам запрашэнні і падавацца ў Мінску, не чакаючы, пакуль гродзенскай прапісцы споўніцца паўгода. Але для гэтага трэба было вярнуць ранейшую рэгістрацыю.

Сабралі дакументы, «злавілі даты». Але 9 лютага тое ж правіла пра 6 месяцаў увяло мінскае консульства. Калі б жанчыны зноў зарэгістраваліся па сваім адрасе, адлік паўгода пачаўся б нанова.

«Вынік: мужы працуюць у Варшаве, жонкі не могуць да іх паехаць проста таму, што так уладкаваная сістэма. Угаварылі ўсіх чакаць мая-чэрвеня і падавацца ў Гродне па ўз'яднанні. Вельмі спадзяемся, што за гэты час не прыдумаюць нічога новага», — напісала Вольга.

Каментары10

  • Ян
    18.02.2026
    А польскія консулы ды амбасадары ўжо мабыць і граматы ўручылі лукашэнку, легалізавалі яго?
  • Цуцык
    18.02.2026
    Поцык, то есть, тот кто релоцировался позже какого-то срока в вашей голове, уже нелюди?
    И над ними можно издеваться и режиму, и полякам?
  • Янина
    18.02.2026
    Ян, што рабіць вось з такімі непісьменнымі?
    Амбасады і консульствы не толькі візы выдаюць і граматы носяць.
    Яны, перш за ўсё, абараняюць грамадзян сваей краіны, якіх заўсёды будзе досыць у суседняй краіне.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць