Грамадства2121

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Ідэолаг на дзяржаўных прадпрыемствах — даўно не навінка. А вось у многіх прыватнікаў лісты шчасця ад дзяржаўных органаў з патрабаваннем завесці ў штаце ідэолага выклікаюць здзіўленне — такая практыка пачалася з мінулага года.

Так, указанне наняць у штат ідэолага нядаўна прыйшло ў архітэктурную студыю ZROBIM architects, чым падзяліўся ў сацсетках адзін з сузаснавальнікаў Андрусь Бездар. Колькасць удзельнікаў каманды бюро — больш за 60 чалавек.

Галоўны ідэолаг Беларусі, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў выступае перад студэнтамі. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vitebskspring.org

Падобны ліст прыйшоў і на прыватнае прадпрыемства, якое займаецца лекамі — пра гэта распавёў адзін з былых супрацоўнікаў.

«Нам прыйшоў загад ад Міністэрства аховы здароўя аб тэрміновым стварэнні прафсаюзнай ячэйкі. Усіх сабралі ў адным пакоі, зачытала той ліст жанчына з аддзела кадраў. Ну, давайце галасаваць. Усе тады прагаласавалі супраць, і мы разышліся».

Наступны ліст у кампанію прыйшоў праз месяцы два. Яго тон быў больш строгім.

«Там ужо настойліва раілася стварыць ячэйку для магчымасці працаваць далей. Мы зноў сабраліся, прагаласавалі — і зноў усе былі супраць».

Помстай за гэта стала рэкамендаваная ўласніку змена дырэктара і звальненні людзей, якіх раней затрымлівалі па палітычных артыкулах.

«Замест старога галоўнага інжынера прыйшоў «які трэба» дзядзька. Ён стаў і ідэолагам. Само сабой, і прафсаюз стварылі — ужо без усялякіх галасаванняў», — расказвае суразмоўца.

Яшчэ адзін супрацоўнік прыватнай кампаніі са сферы будаўніцтва распавёў, што ў лютым ім прыйшоў ліст з «просьбай» адсправаздачыцца пра наяўнасць ідэолага ў штаце.

«Гэта было дзіўна, бо нібыта мы самі павінны былі адчуць патрэбу ў такім спецыялісце, а ў нас як бы ўсе людзі рабочыя, працуюць фізічна (акрамя юрыста і бухгалтаркі). Калі зусім прыціснуць, то як кіраўнік я вазьму абавязкі ідэолага на сябе. Але на асобную адзінку, тым больш такую дармаедскую, у нас дакладна грошай лішніх няма. А дырэктару можна «спалучаць». Таксама ідэолагам могуць быць намеснікі ці чалавек з аддзела кадраў, як нам растлумачылі. Але ж я потым буду вымушаны нешта расказваць пра выкананую працу…» — у разгубленасці мужчына.

Дадаткова на прыватных прадпрыемствах працягваюць актыўна праводзіцца адзіныя дні інфармавання, дзе да работнікаў даносяць ідэалагічна правільную палітінфармацыю — найперш пра Лукашэнку і поспехі яго палітыкі.

Падчас рэспубліканскай нарады па ідэалогіі. Фота: Таццяна Матусевіч, БелТА.

Усё гэта — лукашэнкаўская дырэктыва №12 ад 9 красавіка 2025 года «Пра рэалізацыю асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» ў дзеянні. У тым жа 2025‑м першы намеснік адміністрацыі Уладзімір Пярцоў падкрэсліваў, што ідэалагічная праца мусіць распаўсюджвацца на ўсіх суб'ектаў гаспадаркі, незалежна ад формы ўласнасці. 

«Прадстаўнікі прыватнага сектара таксама павінны ўлівацца ў ідэалагічную працу. Там павінны быць створаныя як мінімум прафсаюзныя арганізацыі ці ячэйкі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Гэта нашы грамадзяне, і яны не павінны быць абмежаваныя ў гэтых правах», — даводзіў ён на нарадзе.

Каментары21

  • .
    18.03.2026
    «Гэта нашы грамадзяне, і яны не павінны быць абмежаваныя ў гэтых правах»

    У гэтай дзяржаве ўсё дагары нагамі: правамі называюць абавязкі, прафсаюзы прыціскаюць працоўных, з беспрацоўных бяруць грошы, абарона дзяцей праз адбіранне ў бацькоў, сацыяльная функцыя як антысацыяльная.
  • подмена на последнем этапе
    18.03.2026
    Шизофрения перешла в терминальную стадию.
    Объясните мне идеологию лукашенко и лукашистов, с ябатьками ?
    У них нет ни идеи, ни задач, ни целей, ни понимания движения и направления движения страны ( не путаем личные, шкурные цели с национальными целями страны и Народа Беларуси).
    Если под их целями понимать уничтожение всего национального, беларуского, уничтожение национальных интересов Народа Беларуси и интересов Национального Государства Беларусов, то они находятся на правильном пути, тогда понятно предназначение этих идеологов и почему они их, всюду, как затычек, пихают во все дыры.
    То, что выдают за "идеологию" лукашенко, лукашисты, ябатьки, это - национальные интересы русских, России, русского мира России в Беларуси и шкурные интересы семейства лукашенок и их холуёв, и больше - НИ-ЧЕ-ГО!
    Национальные смыслы беларусов подменены смыслами семейства лукашенок и смыслами русского мира России !
  • Ёсік
    18.03.2026
    Няма працы мусаўцам, якіх выперлі на пенсію?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць