Грамадства3232

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА

Прадстаўніцай Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская расказвала ў Жэневе падчас 61‑й сесіі Рады ААН па правах чалавека пра тое, як у Беларусі шануюць жанчын, піша «Вясна». У пэўны момант да яе падышла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з фотаздымкамі іншых палітзняволеных жанчын.

Скрыншот з відэа

Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фотаздымкі палітзняволеных Вольгі Маёравай і Алены Лазарчык. Раззлаваная Бельская вырвала фотаздымак Маёравай з рук Паліны.

Нагадаем, што 59‑гадовай Вользе Маёравай прысудзілі 21,5 года зняволення па «справе Аўтуховіча». Яна ў зняволенні з 4 студзеня 2021 года і рызыкуе цалкам страціць зрок у турме.

51‑гадовая Алена Лазарчык за кратамі з 30 снежня 2021 года, яе прысуд — 9 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Абедзве жанчыны адбываюць пакаранне ў калоніі № 24 для рэцыдывістак у Зарэччы Рэчыцкага раёна.

Ларыса Бельская ў лютым 2022 года была прызначаная Лукашэнкам пастаяннай прадстаўніцай Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Каментары32

  • Garrincha
    12.03.2026
    Паліна , ты прайшла з хунтай і ардой у́жо крым і рым , нашто ты ёй штосьці паказваеш ?! , пакажы У́сёй Залі !!!
  • Tut
    12.03.2026
    Чаму хулігана лукашэнкаўская, якая напала на Паліну не нясе ніякай адказнасці за свае дзеянні? Трэба пісаць заяву ў паліцыю!
  • Ёсік
    12.03.2026
    Гэтай торбе таксама люстрацыю? Хлусьлівая манюка.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць