Кіно44

Пінігін адмовіўся здымаць «Каласы пад сярпом тваім»

На «Беларусьфільме» цяпер шукаюць новага рэжысёра і плануюць пачаць здымкі кіно ўжо сёлета.

Галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін адмовіўся супрацоўнічаць з Беларусьфільмам і здымаць мастацкі фільм паводле рамана Ўладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

«Гэта немагчыма — пакінуць тэатр на паўтара гады яго кіраўніку, вы ж разумееце. Я думаў, што неяк атрымаецца, але гэта немагчыма: чатыры серыі плюс поўны метр», — патлумачыў сваё рашэнне рэжысёр і выказаў вялікае шкадаванне, што не выпадае магчымасці папрацаваць над такой стужкай.

Хто стане рэжысёрам «Каласоў», Еўрарадыё пацікавілася ў прэс‑сакратара кінастудыі Валянціны Беляковай.

Валянціна Белякова: «Мікалай Пінігін адмовіўся некалькі дзён таму. А вы ж самі разумееце, што знайсці рэжысёра — гэта не аднаго дня справа. І таму, пакуль я вам не магу назваць ніводнага прозвішча верагодных кандыдатур бо, што хтосьці з рэжысёраў у нас ужо працуе, хтосьці яшчэ ў працы, заканчвае праекты, хтосьці пачаў новыя працы. Таму, нічога не магу вам сказаць».

У той жа час, яна заявіла, што на студыі былі маральна гатовыя да таго, што Пінігін адмовіцца працаваць над фільмам. Кажа, усе выдатна разумелі, што ў яго дастаткова працы і ў Купалаўскім тэатры, і ў Санкт‑Пецярбургу. Таму, супакоіла Белякова,

кіраўніцтва Беларусьфільма досыць хутка зарыентуецца ў сітуацыі, і бліжэйшым часам вызначыцца з будучым рэжысёрам.

Адсутнасць рэжысёра прывяла да таго, што дагэтуль не пачалі выбіраць акцёраў. Невядома пакуль дакладна, і калі пачнуцца здымкі.

Валянціна Белякова: «Нейкія тэрміны, зразумела, ёсць. Але не трэба пакуль забягаць наперад. Магчыма, у гэтым годзе ўжо нейкая праца над гэтай карцінай пачнецца. Я маю на ўвазе — вытворчага характару».

Cцэнарый таксама пакуль не гатовы. Як паведамлялася раней, яго піша Аляксандр Качан, вядомы па стужках «Акупацыя. Містэрыі» і «Масакра». Сцэнарыст абяцае напісаць тэкст своечасова ‑‑ да сярэдзіны ліпеня.

«Палова сцэнарыя напісана. Я, дарэчы, ужо паказваў першую серыю — гэта чатырохсерыйны праект. І гэта цалкам адпавядае той аўтарскай дамове, якая ў мяне заключаная з Беларусьфільмам. Так што, праца ідзе адпаведна графіку, мая праца».

Што ж тычыцца Пінігіна, то, кажа Качан, ён разумее прычыны яго адмовы. На кінастудыі сцэнарыста запэўнілі, што да таго часу, пакуль ён закончыць сваю працу, будзе названы і рэжысёр фільма.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак6

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек4

«Лакацыя скача па зусім розных месцах, з машынай быў бы піпец». Што кажуць беларусы, якія наведваюць Расію17

Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў9

Старыя карпусы завода «Луч» у Мінску перабудуюць пад бізнэс-цэнтр і медкомплекс. Праект вынесены на абмеркаванне

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы41

За тры месяцы грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд1

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць