Свет88

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу

У ЗША аўтарка дзіцячай кнігі аб пераадоленні гора пасля смерці бацькі прызнана вінаватай у забойстве мужа.

Скрыншот відэа AP Press

Жыхарка штата Юта Куры Рычынс, аўтар дзіцячай кнігі пра тое, як справіцца са смерцю блізкага, прызнана вінаватай у забойстве свайго мужа. Прысяжным спатрэбілася ўсяго тры гадзіны, каб прызнаць: Рычынс спрабавала атруціць яго два разы — з тым, каб з дапамогай страхоўкі за яго жыццё вырашыць свае фінансавыя праблемы. Паводле законаў Юты, яе чакае турэмны тэрмін ад 25 гадоў да пажыццёвага зняволення, піша Бі-бі-сі.

Сям'я Рычынс выглядала ўзорнай. У 39‑гадовага Эрыка і 31‑гадовай Куры да 2022 года было трое дзяцей. Яны жылі ў адным з самых прэстыжных месцаў Юты — побач з гарналыжным курортам Парк Сіці. У Эрыка Рычынса быў паспяховы бізнэс, звязаны з абліцоўкай дамоў каменем, Куры працавала рыэлтарам, прапаноўваючы кліентам дарагую нерухомасць у гэтых месцах.

14 лютага 2022 года, у Дзень святога Валянціна, Эрык Рычынс з'еў бутэрброд, адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць, на яго целе з'явіўся сып, але ў рэшце рэшт ён ачуняў.

Менш чым праз месяц, 4 сакавіка, Рычынсы праводзілі звычайны вечар дома. Дзеці пайшлі спаць, Куры прыгатавала гарэлачны кактэйль «Маскоўскі мул», а затым пайшла ў пакой да дзіцяці, якому прысніўся дрэнны сон.

Яна правяла ў яго даволі доўгі час, затым вярнулася, легла побач з мужам і выявіла, што ён не дыхае. Куры патэлефанавала ў службу выратавання.

У ходзе слуханняў у судзе высветлілася, што сваякі Эрыка Рычынса адразу пасля яго смерці западозрылі, што яна магла быць невыпадковай. Іх падазрэнні яшчэ больш умацаваліся, калі стала вядомая прычына: перадазіроўка фентанілам. Гэта сінтэтычны апіоід, яго дзеянне ў дзясяткі разоў мацнейшае за іншыя папулярныя ў ЗША апіоіды — гераін або аксіканцін.

У крыві Рычынса знайшлі дозу наркотыку, якая перавышала смяротную ў пяць разоў.

Сама па сабе перадазіроўка фентанілам для ЗША — распаўсюджаная з'ява. У 2021‑м ад прэпарата загінулі больш за 100 тысяч чалавек. Але ў Эрыка Рычынса не было гісторыі ўжывання опіумных наркотыкаў. Сваякі нанялі прыватнага дэтэктыва.

У сакавіку 2023 года ў продажы з'явілася кніга Куры Рычынс «Ты са мной?». Гаворка ў ёй ішла пра сям'ю, у якой памёр бацька, аднак ён у выглядзе анёла працягваў дапамагаць свайму сыну. Прызначаную для дзяцей кнігу заўважылі, Куры Рычынс дала некалькі інтэрв'ю.

У апісанні на сайце Amazon (зараз кніга адтуль выдаленая) гаварылася, што яна напісана любячай маці і заклікана «прапанаваць суцяшэнне і падтрымку юным людзям у даступнай і займальнай форме».

8 мая 2023‑га Рычынс затрымала паліцыя па абвінавачванні ў забойстве мужа і ў махлярстве са страхавымі выплатамі. Суд адправіў яе пад арышт без права вызвалення пад заклад.

Слуханні па яе справе з удзелам каля чатырох дзясяткаў сведак прайшлі ў лютым і сакавіку 2026-га.

У сям'і Рычынс былі праблемы: Эрык праходзіў курс па кіраванні гневам, Куры была ўпэўнена, што ён здраджваў ёй, і сама завяла раман з чалавекам, якога наняла на працу.

Але ў аснове праблем былі грошы. Сяброўка Рычынс Элісан Райт расказвала на судзе, што Куры адчувала сябе «ў фінансавай пастцы» пасля заключэння шлюбнага кантракта.

Бок абвінавачання даказваў, што Куры Рычынс у сваім рыэлтарскім бізнэсе абыходзілася з грашыма хаатычна. За кошт звычайных і тэрміновых крэдытаў, мікрапазык пад вялікія працэнты яна была вінная 4,5 млн даляраў больш чым дваццаці розным крэдыторам.

Страхоўка мужа ад гібелі і яго маёмасць дазволілі б ёй прэтэндаваць прыкладна на 4 млн.

Неўзабаве пасля смерці Эрыка Рычынса яго жонка падпісала дакументы аб набыцці асабняка — і, па меркаванні дапытаных у судзе экспертаў, гэта павялічыла б яе даўгавую нагрузку прыкладна да 7,5 млн даляраў. Па страхавых полісах мужа пасля яго смерці яна паспела атрымаць 1,35 млн даляраў.

Дапытаны ў судзе эксперт па лічбавай крыміналістыцы расказаў, што ў гісторыі пошукавых запытаў Куры Рычынс былі словазлучэнні «што такое смяротная доза фентанілу», «раскошныя турмы для багатых у Амерыцы».

Куры Рычынс катэгарычна не прызнавала сваю віну ў гібелі мужа. Абарона і зараз будавала сваю пазіцыю на гэтым, а затым нечакана адмовілася ад допыту самой Рычынс і выкліку сведак.

У судзе паказалі тэкст, які Куры Рычынс напісала на рэтрыце ў лютым 2021 года. Адным з заданняў там было — расказаць сваю гісторыю жыцця ў трэцяй асобе.

Рычынс расказала пра дзяўчыну, якая яшчэ з бацькамі ездзіла па 17 розных штатах. У яе сям'і канфіскавалі дом з-за гульнявой залежнасці ў маці. Першы раз зацяжарала яна яшчэ ў школе, выйшла замуж, пасля нараджэння трэцяга дзіцяці даведалася, што муж ёй здраджвае. Звярталася да спецыяліста з-за трывожнасці і дэпрэсіі. Адчувала сябе недастаткова добрай для свайго мужа і спрабавала гэта пераадолець.

Прысяжным спатрэбілася тры гадзіны, каб прызнаць Куры Рычынс вінаватай па ўсіх пунктах. Толькі за забойства ёй пагражае ад 25 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення, да гэтага тэрміну суд дадасць абвінавачванні ў спробе забойства 14 лютага і ў махлярстве. Суд па абвінавачваннях у іншых фінансавых парушэннях пройдзе асобна.

Каментары8

  • Filipp
    18.03.2026
    Якая ж яна п**куда, у вас трое дзетак, а ты з-за грошай забіваешь бацьку сваіх дзяцей, пры гэтым здраджваешь яму з іншым мужыком.

    [Зрэдагавана]
  • Вестник небинарности
    18.03.2026
    Ждем феминисток с комментариями о домашнем насилии, абьюзе, патриархальных угнетателях и их несчастных жертвах.
  • Дон Альфонсо
    18.03.2026
    Матриархат угнетает.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць