Грамадства33

Кіраўнік дыяспары беларусаў у Крыме выступіў у падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны

Старшыня рады рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец выступіў у Мінску з прарасійскімі заявамі, заўважыла «Свабода». 

Скрын відэа

Сярод іншага Раман Чагрынец заявіў, што дзень аб'яднання Крыма з Расіяй нібыта павінен адзначацца і ў Беларусі.

«Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй — гэта дзяржаўнае свята ў Расійскай Фэдэрацыі. Мы жывём у агульнай дзяржаве, якая называецца саюзнай, таму я ўпэўнены, што свята важнае не толькі для Крыма і Расіі, а і, вядома ж, для Беларусі. Усё ж Крымская вясна стала паваротным, на мой погляд, момантам у геапалітычным жыцці свету», — сказаў Раман Чагрынец.

Запіс з яго выказваннем апублікавалі ў Telegram-канале «Русский дом в Минске», дзе два дні таму адбыўся круглы стол на тэму «Крымская вясна: досвед інтэграцыі, гуманітарныя, культурныя, палітычныя і эканамічныя аспекты».

Паводле Чагрынца, крымскія падзе 2014 года нібыта зрушылі працэсы па ўсім свеце.

«Свет мяняецца. Так, крымчане прыклалі да гэтага руку. Крым — гэта яскравы прыклад таго, як можна абсалютна без адзінага стрэлу, толькі за кошт рашэння і думкі людзей, вярнуць на радзіму такую вялікую тэрыторыю. Крымчане зрабілі свой выбар, і рэферэндум паказаў, што гэты выбар быў абсалютна правільны», — сказаў кіраўнік крымскай арганізацыі беларусаў.

Чаму заява Чагрынца непраўдзівая

Расія анексавана ўкраінскі паўвостраў Крым і горад Севастопаль у сакавіку 2014 года, калі Украіна была аслабленая працяглымі акцыямі пратэсту супраць рашэння тагачасных уладаў спыніць еўрапейскую інтэграцыю Украіны. Перад гэтым яна ўвяла ў Крым свае войскі і вайсковую тэхніку без апазнавальных знакаў.

Незаконны рэферэндум, што арганізавалі прарасійскія сілы ў Крыме, праходзіў пад кіраўніцтвам з Масквы і пад наглядам узброеных «зялёных чалавечкаў», якія, як пазней прызнаў Пуцін, былі прадстаўнікамі расійскай арміі.

У Кіеве і ў краінах Захаду гэты фіктыўны рэферэндум і анексію Крыма не прызналі.

Падчас незаконных дзеянняў у Крыме ўзброеныя расійскія войскі захапілі органы ўлады, вайсковыя гарадкі і марскія караблі, аэрапорт, іншыя аб’екты.

Падчас штурму парламента Аўтаномнай Рэспублікі Крым загінулі два цывільныя, а калі захоплівалі цэнтр Узброеных сіл Украіны, у Сімферопалі загінулі адзін украінскі вайсковец і адзін цывільны.

Каментары3

  • Ёсік
    18.03.2026
    Дыяспар няма, сканалі ўжо тыя людзі, якія шчэ ў час саўка з'язджалі. Гэта расейцы, у якіх у пасьведчаньні аб нараджэньні запісана беларус/-ка. Пайдзі вайной расея на Беларусь, гэтыя вычварэнцы і тамака знойдуць плюсы.
  • отметина лукашенко
    18.03.2026
    Если диаспора беларусов в Крыму поддерживает лукашенко, русский иир России и хочет быть теми же россиянами с отметиной от лукашенко, то он всё правильно сказал.
  • Заходні Беларус
    18.03.2026
    [Рэд. Выдалена]Што ні навіна пра шалёнага ябацьку якога, адны і тыя мярзотныя твары, нібыта з аднаго інкубатару якога, адзін падобны да другога. [Рэд. Выдалена]. Каб на вас скула, мярзотнікі пачварныя. Не выдаляць.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць