«Тыкток пачуў!!! Не вернеш мне мой выдалены акаўнт за дапамогу малышу — раскажу Бацьку!!!»

Праўладная блогерка з Оршы паскардзілася, што тыкток ужо 53 разы блакаваў яе акаўнт.
Вядучы інжынер па ахове працы ТАА «Оршааграмаш» Надзея Каралёва — вядомая ў горадзе прыхільніца рэжыму. Прычым сваю пазіцыю яна часам выказвае даволі агрэсіўна, піша канал «Віцебск, я гуляю». Жанчына не раз смяялася з уразлівых груп людзей, дзяцей, шматдзетных мам і старых, дадае канал.
Яна паскардзілася, што тыкток ужо ў 53‑ы раз заблакаваў яе акаўнт. Яна завяла 54-ы, які так і назвала — koroleva_54akk.
А ў адным з ролікаў на новым акаўнце Каралёва напісала:
«Тыкток пачуў!!! Не вернеш мне мой выдалены акаўнт за дапамогу малышу — раскажу Бацьку!!!».
Як яна тлумачыць, папярэдні акаўнт быў заблакаваны за «дапамогу аршанцу».
Каментары