Грамадства33

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі

Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі (БелРАА) апублікавала відэа з канцэпцыяй і архітэктурнымі рашэннямі будучага пункта пахавання радыеактыўных адкідаў, хоць канчатковая пляцоўка для яго будаўніцтва пакуль не выбраная.

Скрыншот з відэа

Разглядаюцца некалькі магчымых месцаў для размяшчэння могільніка адкідаў Беларускай АЭС: вёска Навасёлкі каля Хойнікаў, Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці або Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. Цяпер працягваецца працэс выбару канкрэтнай тэрыторыі.

Скрыншот з відэа

Падчас працоўнай нарады з удзелам галоўных праектавальнікаў РУП «Белніпіэнергапрам» абмяркоўваліся архітэктурна-планіровачныя рашэнні і агульная канцэпцыя будучага аб’екта. У БелРАА адзначылі, што асноўная мэта — стварыць сховішча, якое цалкам ізалюе радыеактыўныя адходы ад навакольнага асяроддзя і будзе адпавядаць самым строгім міжнародным стандартам бяспекі. Разам з тым пакуль не паведамляюцца ключавыя параметры будучага комплексу.

Скрыншот з відэа

Раней паведамлялася толькі, што плошча тэрыторыі сховішча складзе каля аднаго квадратнага кіламетра. На рэалізацыю праекта плануюць выдаткаваць каля 941 мільёна рублёў, а ўвесці аб’ект у эксплуатацыю плануецца ў 2030 годзе.

Каментары3

  • как в контре
    05.03.2026
    De_nuke
  • Вечная памяць
    06.03.2026
    Там жа зробім і сямейны склеп сям'і Лукашэнкі.
  • Žvir
    06.03.2026
    Styljovy praekt, sučasny dyzajn. Adčuvajecca praca architektara.

    Jašča treba dadać, što na MAZie stvaryli chutkasny samazvał dla pieravozki radyjoaktyŭnych rečyvaŭ, bo vieźci z Astraŭca pad Chojniki - śviet nia blizki, taksama i ŭ Mścisłaŭski rajon... Vy ŭ heta vierycie ? Ja - nie.

    Vysnova: abjekt budzie stvorany ŭ Astravieckim rajonie, i heta ŭžo zaćvieržana "na samym vysokim uzroŭni"...

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць