Грамадства

Кожнаму шостаму жыхару Мінска менш за 17 гадоў

У 2009 годзе ў Мінску нарадзілася 21.190 дзяцей (10.959 хлопчыкаў і 10.231 дзяўчынка), што на 1,6% больш, чым у 2008 годзе. Палова народжаных мінчан была зарэгістраваная ў Заводскім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах (2.653, 3.205, 4.737 адпаведна).

Такія звесткі публікуе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

За студзень—красавік 2010 года ў горадзе нарадзілася 6.746 дзяцей — на 2,3% менш, чым за такі ж леташні перыяд.

У мінулым годзе большасць дзяцей — 86,8% — нарадзілася ў зарэгістраваных шлюбах.

Колькасць дзяцей, народжаных па‑за шлюбам, на працягу апошняга дзесяцігоддзя зніжаецца, адзначаюць ва ўпраўленні. Так, калі ў 2000 годзе іх удзельная вага ў агульнай колькасці народжаных складала 16,6%, то ў 2008 —13,6%, а ў 2009 годзе — 13,2%.

На працягу 2009 года ў дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў было зарэгістравана 788,7 тыс. выпадкаў захворванняў (на 7,6% больш, чым у 2008‑м). Часцей за ўсё яны мелі хваробы органаў дыхання (72,4% ад агульнай колькасці захворванняў).

На пачатак 2010 года ў Мінску налічвалася 436 устаноў дашкольнай адукацыі, якія наведвалі 76,6 тысячы дзяцей.

Устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на пачатак 2009/2010 навучальнага года было 259, у іх вучыліся 163,6 тыс. дзяцей. У горадзе функцыянуе 11 пачатковых школ, 2 — базавыя, 187 — сярэдніх, 40 гімназій, 5 ліцэяў, 4 школы‑каледжы, 7 спецыяльных школ і 3 вячэрнія.

У горадзе таксама налічваецца 31 пазашкольная ўстанова, дзе працуюць 7.475 тэматычных кружкоў і секцый. Летась іх наведвала 98,8 тыс. дзяцей і падлеткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць