Эканоміка2020

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Паводле даных Белстата за студзень, амаль 32% прадпрыемстваў у Беларусі былі стратныя. За год іх колькасць вырасла на 6,8%, але гэта не адзіны трывожны паказчык.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Больш за 30% — гэта ўжо «званочак»

У студзені мінулага года доля стратных прадпрыемстваў складала 25,1%. Цягам году сітуацыя паляпшалася, але, нават з улікам пэўнай сезоннасці паказчыку, 2026 год пачаўся з рэзкага пагаршэння.

Для лепшага разумення сітуацыі эксперт BEROC Зміцер Крук прапануе глядзець на сітуацыю 2019 і 2021 гадоў, калі доля стратных прадпрыемстваў была ў межах 15—20%.

«Калі мы выходзім у дыяпазон звыш 30%, то гэта ўжо званочак, які паказвае, што адбываецца нешта не тое», — кажа Крук.

Адной з галоўных прычын эканаміст называе праблемы з экспартам, што ў тым ліку прызнаюць улады.

«На расійскім рынку попыт пагоршыўся, у дадатак пастаянна ўзнікаюць перабоі з пастаўкамі ў іншыя краіны, што істотна ўплывае на прыбытковасць», — кажа эканаміст.

Іншы важны паказчык, на які звяртае ўвагу Крук, — гэта ўзровень запасаў гатовай прадукцыі, які па стане на 1 сакавіка вырас да 90,6% ад сярэднемесячнай вытворчасці.

«У гады, калі эканоміка і карпаратыўны сектар нармальна сябе адчуваюць, гэты паказчык вагаецца ў межах 60—65%. Нават у часы пандэміі, у ліпені 2020 года, запасы гатовай прадукцыі складалі каля 80%».

Паколькі экспартны попыт зменшыўся, то вытворчасць не можа падтрымліваць тыя аб'ёмы, якія былі дасягнутыя ў 2024 — пачатку 2025 года, і складскія запасы выраслі.

Час расплаты за рост заробкаў і стрымліванне цэн

Сярод дадатковых прычын, чаму расце колькасць стратных прадпрыемстваў, эканаміст называе празмерны рост заробкаў, які адбываўся праз недахоп працоўнай сілы.

«Зарплаты раслі хутчэй, чым прадуктыўнасць працы. Гэты разрыў у росце заробкаў і прадуктыўнасці, які назіраўся з 2022 года, можна сказаць, і быў аплочаны карпаратыўным сектарам.

З фінансавых меркаванняў яны не павінны былі плаціць такія зарплаты, але паколькі іншага выхаду не было, бо інакш не было б каму працаваць, прадпрыемствы павышалі выдаткі на заробкі», — тлумачыць эксперт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паўплывала і стрымліванне цэнаў, якое змяншала прыбытковасць фірм і прадпрыемстваў, накіраваных больш на ўнутраны рынак.

«Гэта таксама было важнай прычынай для пагаршэння фінансавага стану, пакольку калі ў вас цэны замарожаныя штучным чынам, а выдаткі пры гэтым высокія, то, адпаведна, узровень прыбытку будзе абмежаваны», — тлумачыць эканаміст.

Такім чынам, цяперашняя сітуацыя шмат у чым была прадказальнай, паколькі рост заробкаў і адначасовае стрымліванне цэн ішлі ўразрэз з аб’ектыўнымі эканамічнымі прычынамі. У дадатак пасля 2022 года беларуская эканоміка страціла шматвектарнасць і стала амаль цалкам залежнай ад расійскага рынку, які таксама церпіць праз вайну і санкцыі.

Каментары20

  • Хех
    01.04.2026
    Я па БТ ужо гадоў з трыдцаць кажуць, што з кожным годам у Беларусі жыццё стае ўсё лепей і багацей…
    Хто-та врот палучаецца?
  • морфеус
    01.04.2026
    счас снова начнут оскорблять белорусов по тв - народ не тот, работать не хотят
  • А хто
    01.04.2026
    Будзіт маіх дзяцей карміць?

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club2

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем20

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club2

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць