Эканоміка1212

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю

Беларус Павел Эзерын здолеў за некалькі гадоў пабудаваць паспяховы бізнэс у Эстоніі і стаць найбуйнейшым рознічным прадаўцом кветак у краіне, піша ў сваім тэлеграм-канале эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.

Павел Эзерын

Кампанія Эзерына One Management была заснавана ў 2019 годзе ў Таліне. Прыкладна за чатыры гады ягоны бізнэс заняў лідарскія пазіцыі на рынку. Асноўнай перавагай стала развітая анлайн-крамa і бясплатная дастаўка па горадзе — рэдкая паслуга для кветкавага рынку.

У 2025 годзе кампанія выйшла на рынак Фінляндыі, адкрыўшы падраздзяленне ў Хельсінкі. Там яна таксама прапануе бясплатную дастаўку і абслугоўвае не толькі сталіцу, але і найбліжэйшыя гарады. Наступны крок — выхад у Швецыю з адкрыццём бізнэсу ў Стакгольме.

Па словах Эзерына, шлях да поспеху не быў лёгкім: спачатку яму давялося працаваць на простых работах, як і многім мігрантам. Пэўную ролю адыгралі, аднак, ягоныя эстонскія карані, якія дапамаглі лягчэй пачаць справу.

Кампанія прадае розныя кветкі — ад руж да хрызантэм — і атрымлівае іх праз уласныя прадстаўніцтвы ў Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. У 2024 годзе яе выручка дасягнула каля 1,8 мільёна еўра, а ў штаце працуе каля 35 чалавек.

Цікава, што прадпрымальнік пачынаў сваю кар’еру ў PR-агенцтве, заснаваным яго бацькам — Андрэем Эзерыным. Пазней гэты досвед стаў асновай для развіцця ўласнага бізнэсу. Бацька Паўла нядаўна, дарэчы, выдаў кнігу «Ген мігранта. Пачатак». Яна складаецца з 25 гісторый «пра выклікі, з якімі сутыкаецца чалавек, які наважыўся на пераезд у іншую краіну ў немаладым узросце (45+-)».

Каментары12

  • Лухцінне
    31.03.2026
    Дык, атрымліваецца, не таго кветачніка піярылі ўвесь час? Дзе ваш "бізнэсмэн" Гарошын са сваёй "сеткай" крамаў?
  • Kalev
    31.03.2026
    Ага,из грязи в князи.
    В Эстонии то?!
    Очередная отмывашка для денег.
  • Говори правду
    01.04.2026
    35 сотрудников по 3000 евро- получаем 105 тысяч евро на зп в месяц. Или в год 1.260.000. А оборот компании 1.8 млн. Так ведь еще надо коммунальные платить, топливо на доставку, сами цветы покупать. Не сходится баланс.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць