Грамадства

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег

Гісторыя 18‑гадовай Дыяны Булаўскай, якая была цяжка траўмаваная праз падзенне ледзяной глыбы з даху гандлёвага цэнтра Dana Mall, атрымала працяг. Пасля публікацый у медыя неабыякавыя беларусы ўсяго за суткі перавялі на рахунак пацярпелай 34 тысячы рублёў, піша Onlíner.

Дыяна з сястрой Анастасіяй, якая клапоціцца пра яе

17 студзеня 2026 года адзінаццацікласніца Дыяна, якая на той момант падпрацоўвала ў сетцы Mak.by, выходзіла праз службовы ўваход мінскага гандлёвага цэнтра, каб адправіцца на змену ў іншы рэстаран. У гэты момант з 18‑метровай вышыні на яе абрынуўся пласт снегу і лёду, скінуты з даху будынка адным з рабочых.

У дзяўчыны былі зламаныя рэбры, іх асколкамі прабіла лёгкія, а таксама дактары дыягнаставалі пералом пазваночніка са сцісканнем спіннога мозга. Ёй паставілі тытанавую пласціну, аднак адчувальнасць ніжэй за пояс так і не вярнулася — цяпер Дыяна перасоўваецца ў інвалідным вазку.

Сям'я сустрэла вялікую хвалю падтрымкі.

— Мы ўсе крыху ў шоку, — прызнаецца сястра Дыяны Анастасія. — Па-першае, ад таго, колькі ўдалося сабраць за такі кароткі тэрмін: некаторыя пераводы былі вельмі буйнымі. Па-другое, ад колькасці людзей, якія адгукнуліся. Акрамя таго, з намі ўжо звязалася лагістычная кампанія і прапанавала ў падарунак спецыяльную прыстаўку да вазка, якая істотна павысіць яе мабільнасць.

Як кажа Анастасія, сабраных сродкаў якраз хопіць на паўнавартасны курс рэабілітацыі ў Казахстане. Паездку туды сям'я запланавала на сакавік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў49

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў49

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць