800 г спаржавай фасолі, 1 лыжка масла, трохі цукру, 1 лыжка мукі, 1 шклянка вяршкоў, соль, зеляніна пятрушкі.
Маладыя зялёныя стручкі спаржавай фасолі ачысціць ад грубых валокнаў, прамыць, парэзаць наўскось на кавалачкі, зварыць у падсоленай вадзе і адцадзіць. Добрую лыжку масла падсмажыць з мукой і дадаць да фасолі, пасаліць па смаку, уліць вяршкі, дадаць цукру і тушыць да належнай густаты. Калі хочаце атрымаць страву кіславатую, а не саладкаватую, замест вяршкоў трэба ўзяць смятану. Можна дадаць яшчэ сухога булёну.
З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.
Падрыхтавала НБ
Каментары