Усяго патроху55

«Можаце называць мяне «мой капітан». Лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі адвучыўся на яхтсмена

Музыка, лідар групы «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі атрымаў пасведчанне Міжнароднай асацыяцыі паруснага спорту. Артыст сапраўды не выключае, што ў будучыні зможа выходзіць у мора як капітан разам з турыстычнымі групамі. 

«З гэтага часу вы можаце называць мяне «мой капітан!»», — пракаментаваў ён новую для сябе прафесію.

Шкіперская ліцэнзія ISSA Inshore Skipper з'яўляецца міжнароднай і дазваляе кіраваць ветразевай яхтай даўжынёй да 24 метраў, масай да 20 тон, днём і ноччу, з максімальным аддаленнем ад берага на 20 марскіх міль (37 км), а таксама з камандай да 12 чалавек. Акрамя таго, яна не мае тэрміну даўніны.

Юрый Стыльскі распавёў «Нашай Ніве», што для яго самога ўсё пачалося са звычайных турыстычных выхадаў у мора разам з беларускім клубам яхтсменаў Damora.

«У мяне набралася недзе чатыры выхады (прычым часам я мог падмяняць капітана). І ў нейкі момант я зразумеў, што мог бы і сам стаць капітанам. Паразмаўляў з DaMora, курс навучання цягнуўся каля 10 дзён і потым мне толькі заставалася чакаць адказ ад Міжнароднай асацыяцыі паруснага спорту».

Юрый прызнаецца, што цяжэй за ўсё яму давалася паркоўка яхты.

«Асабліва, калі падымаецца вецер і вялікія хвалі, а вакол стаяць катамараны па мільёну еўра».

Гарантыяй таго, што навічок сапраўды засвоіў курс «на выдатна», з’яўляецца імя і прозвішча інструктара, пазначанага на пасведчанні — ён як бы ручаецца за свайго вучня.

Што тычыцца цэн, музыка раіць запытваць іх персанальна ў яхтсменаў «Дамора» (навучанне на шкіпера на Балтыцы на дадзены момант каштуе амаль $1450).

«Шмат залежыць ад таго месца, дзе вы будзеце вучыцца. Я, напрыклад, праходзіў курс на Тэнэрыфэ».

Пакуль Юрый будзе напрацоўваць практыку ў ролі капітана. У будучыні ж артыст марыць сабраць уласную каманду і прапаноўваць свае паслугі правадніка ў свет на адкрытай вадзе.

«Проста ўзяць яхту ў арэнду і адправіцца куды-небудзь там з групай жадаючых па Нарвегіі, па ф’ёрдах (на якіх я, дарэчы, ужо быў, але не ў ролі капітана). Мы так з клубам каталіся па Канарскіх выспах, усе аб’ездзілі. 1500 еўра, калі я не памыляюся, агулам выходзіць за 10‑дзённы заплыў».

Каментары5

  • марскі воўк
    15.04.2026
    ну якая яшчэ "паркоўка"? ён жа не ў гандлёвы цэнтар на закупы прыехаў. гэтая аперацыя называецца "швартоўка".
  • ((
    15.04.2026
    асабліва гэта навіна глядзіцца разам з гэтай - https://nashaniva.com/392864 - Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»
  • Жора
    15.04.2026
    І што, хапае заробкаў з грант-канцэртаў яшчэ і яхты? Ну то не абвяшчайце потым зборы ад грамады на палітвязняў.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць