Грамадства

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Відавочцы патэлефанавалі ў міліцыю і сказалі, што на даху шматпавярховіка стаіць жанчына ў неадэкватным стане. На месца хутка прыбыў патруль, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўнікі міліцыі пабачылі на даху 48‑гадовую жанчыну, якая не рэагавала на пытанні. Каб прадухіліць магчымую небяспеку для яе жыцця, яе схапілі за рукі. У гэты момант жанчына выпусціла сумку, з якой выпаў шпрыц з забароненым рэчывам.

Спачатку жанчыну даставілі на медыцынскае абследаванне, а пасля таго распачалі супраць яе крымінальную справу.

На судзе яна прызнала віну і расказала, што каля двух гадоў ужывала псіхатропнае рэчыва альфа-PVP, якое набывала праз нелегальныя інтэрнэт-крамы. Апошнюю дозу яна спачатку не змагла знайсці па каардынатах, але пазней вярнулася і адшукала схованку. Дома прыгатавала раствор і ўвяла яго, а пасля вырашыла выкарыстаць рэшткі, падняўшыся на дах.

Паведамляецца, што жанчына не працуе, мае малалетняе дзіця і раней ужо была судзімая.

Суд прызнаў яе вінаватай у незаконным набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў без мэты збыту і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама ёй прызначана прымусовае лячэнне ад нарказалежнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць21

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць21

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць