Грамадства

У Салігорску выводзяць уласную пароду перапёлак

Вывядзеннем беларускай пароды перапёлак займаецца навуковая каманда на мясцовай птушкафабрыцы. Пра гэта паведаміла яе дырэктарка Ірына Таўкачова, піша Times.by.

Задача навукоўцаў — вывесці спецыяльны гібрыд, у якога можна вызначаць пол птушанят ужо ў першы дзень пасля вылуплівання. Раней гэта было магчыма толькі прыкладна праз тры тыдні, калі з’яўлялася апярэнне.

Асновай для селекцыі служыць японская лінія перапёлак — адна з самых прадуктыўных яечных парод. На яе базе хочуць стварыць уласны беларускі крос з патрэбнымі ўласцівасцямі.

Першыя вынікі ўжо ёсць: атрымалася павялічыць яйканоскасць — кожная перапёлка дае прыкладна на два дзясяткі яек больш. Дзякуючы гэтаму агульная вытворчасць значна вырасла: замест запланаваных 175 мільёнаў яек на год фабрыка разлічвае выйсці на каля 230 мільёнаў.

Прыкладна палова прадукцыі ўжо ідзе на экспарт — у Расію, Арменію і Грузію. У планах — пастаўкі таксама ў Кітай і Узбекістан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць