Грамадства11

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!

Лубіну ў нас — заваліся. Але ў ім ёсць небяспечныя алкалоіды. Яны робяць яго горкім на смак, а ў вялікіх канцэнтрацыях нават ядавітыя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У беларускай Акадэміі навук прыдумалі, як рабіць катлеты і фалафель з лубіну. Чаму пра гэта задумаліся? Таму што цяпер крыніцы расліннага бялку — соя і нут — імпартныя. А навукоўцам паставілі задачу: стварыць мясцовую альтэрнатыву ім.

Лубіну ў нас — хоць гаць гаці. Але ў ім ёсць небяспечныя алкалоіды. Яны робяць яго горкім на смак, а ў вялікіх канцэнтрацыях нават атрутныя.

Каб лубін быў бяспечны для ўжывання, патрэбныя, па-першае, сталовыя гатункі. А па-другое, яго спачатку вымочваюць, а потым апрацоўваюць паветрана-азонавай сумессю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Вось з такога лубіну атрымліваецца і намазка на хлеб, і катлеты тыпу соевых, і фалафель.

Паштэт можна намазваць на хлеб або выкарыстоўваць як соус. Катлеты вырабляюцца з дадаваннем круп і гародніны. Адзін варыянт робіцца з просам, морквай і цыбуляй і смакам нагадвае фалафель. Другі — з груцай, смажанымі грыбамі і гароднінай. Гэтыя катлеты — замарожаны паўфабрыкат, які можна смажыць.

Цяпер распрацоўка яшчэ ўдакладняецца: ствараюцца рэцэптуры і неабходныя дакументы, каб наладзіць масавую вытворчасць. Навукоўцы плануюць прапанаваць сваю прадукцыю беларускім прадпрыемствам, а таксама лічаць, што стравы на аснове гатовага молатага лубіну можна будзе гатаваць і ў хаце.

Каментары1

  • Бздура
    04.04.2026
    Як там квас з бульбы? Ужо напіліся?

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць