Здарэнні22

Студэнт, спалохаўшыся пагрозаў махляроў, забраў у пенсіянерак $30 тысяч і вывез за мяжу

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 19‑гадовага студэнта, які стаў адначасова ахвярай і кур’ерам махляроў, паведамляе сталічная міліцыя.

Студэнта падманулі па схеме з электроннай поштай. Яму патэлефанавалі нібыта з дэканата і папрасілі назваць электронны адрас для адпраўкі дакументаў. Але замест гэтага студэнту прыйшоў ліст пра тое, што яго «ўзламалі».

Каб захаваць даныя, ён перайшоў па спасылцы і апынуўся ў чаце з фальшывым парталам «Е-паслуга». Не ведаючы, як выглядае сапраўдны партал, малады чалавек паверыў махлярам і пачаў выконваць іх інструкцыі.

Ён з’ездзіў па двух адрасах, дзе забраў у пенсіянерак каля $30 тыс., пасля чаго па ўказанні махляроў адправіўся ў Расію і перадаў усе грошы іншаму кур’еру.

Пасля вяртання ў Мінск маладога чалавека затрымалі. У гэты час махляры працягвалі пісаць яму паведамленні з пагрозамі фізічнай расправы, у тым ліку ў дачыненні да яго сваякоў.

Каментары2

  • Ёсік
    29.04.2026
    Вывез у расею, чаму не пішаце, адкуль тэлефануюць, каб беларусы ведалі, бо студэнт нікуды, акрамя расеі, не можа выехаць, паўсюль калючы дрот. Беларускай мовай карыстайцеся, меньш фінансавых праблемаў будзе ў жыцьці.
  • наша мова лепшая зброя
    29.04.2026
    Тэляць неяк раз гэныя маскальскія махляры. Нешта прапануюць замяніць. Пытаюся, вы самі адкуль, даражэнькія? Кажуць з-пад Менска, але ж нумар адлюстраваўся як Хабараўск.
    Выдатна, а чаму тады размаўляеце па-чужынску, а не на роднай мове? Цішыня і фініта ля камедыя. Дужа баіцца маскаль беларускай мовы.

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў4

Беларуска ўцякла ў ЗША ад службы ў Ізраілі — і цяпер сядзіць у Мінску без пашпарта20

ФСБ абвяшчае стваральніка Telegram Паўла Дурава ў міжнародны вышук6

Самы дарагі дом у чэрвені ў Беларусі купілі за 630 тысяч даляраў

«Тэмпы наступлення Расіі знізіліся ў разы». Ваенныя аналітыкі — пра тое, як за лета змяніўся ход вайны ва Украіне3

У расійскім Екацярынбургу да смерці збілі навукоўца Акадэміі навук, які перашкодзіў дзецям катацца на квадрацыклах па доследных палях16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць