Грамадства11

За год у Беларусі застрэлілі 88 зуброў

За 2025 год у Беларусі, паводле дадзеных Белстата, падчас палявання было забіта 88 зуброў. Пры гэтым колькасць гэтых упаляваных жывёл расце штогод пасля 2021 года, калі паляванне на іх дазволілі. За апошнія пяць гадоў колькасць забітых зуброў прыкладна падвоілася, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

Таксама ў краіне расце паляванне і на іншых капытных жывёл — аленяў, ласёў і казуль. Гэта звязваюць з тым, што іх усё больш разводзяць у паляўнічых гаспадарках.

Асобна згадваецца паляванне на дзіка, якое падтрымліваецца дзяржавай у рамках санітарнай палітыкі праз сістэму выплат. Колькасць адстрэлу гэтага віду жывёл моцна вагалася ў апошнія гады, але ў 2025 годзе зноў вырасла.

Таксама ў Беларусі таксама вельмі высокі ўзровень адстрэлу ваўкоў — фактычна амаль роўны іх агульнай колькасці. У той жа час аленяў адстрэльваецца каля 18% ад іх колькасці.

Паралельна з гэтым павялічваецца плошча паляўнічых угоддзяў, якая ў 2025 годзе склала 17,3 мільёна гектараў. Найбольш іх у Віцебскай і Мінскай абласцях.

Даходы паляўнічых гаспадарак у 2025 годзе склалі 52,6 мільёна рублёў, асноўная частка якіх прыпадае на продаж пуцёвак і дазволаў на паляванне.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    29.04.2026
    Скоро шейхи будут мешканцев отстреливать на сафари.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць