Моды33

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні

Удзельнікам паказвалі фатаграфіі жанчын у адзенні з рознымі палоскамі і прасілі ацаніць, наколькі зграбнымі яны выглядаюць.

Фота: Phamai Techaphan / Getty Images

Яшчэ ў XIX — пачатку XX стагоддзяў жаночае адзенне часта мадэлявалася такім чынам, каб надаць сілуэту больш вытанчанасці і росту з дапамогай вертыкальных ліній. Даследчыкі з Нацыянальнага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Юньлінь (Тайвань) абверглі гэты традыцыйны погляд з дапамогай эксперыменту.

Як расказвае Daily Mail, навукоўцы правялі маштабны эксперымент з удзелам 241 студэнта. Удзельнікам паказвалі фатаграфіі жанчын у адзенні з рознымі палоскамі і прасілі ацаніць, наколькі стройнымі яны выглядаюць. Эксперымент складаўся з трох этапаў: спачатку дэманстравалася адзенне з гарызантальнымі палоскамі, затым — з вертыкальнымі, а на фінальным этапе абодва варыянты параўноўваліся паміж сабой.

Другі злева топ быў прызнаны найбольш удалым з пункту гледжання знешняга выгляду. Фота: матэрыялы навуковага артыкула / journals.sagepub.com

Вынікі паказалі, што на ўспрыманне фігуры ўплываюць тры фактары: кірунак палосак, іх тып і інтэрвал паміж імі. У цэлым найбольш выйгрышным варыянтам былі прызнаны топы і сукенкі з вельмі тонкімі гарызантальнымі палоскамі (так званымі «алоўкавымі» — pencil stripe).

Аўтары даследавання тлумачаць гэта асаблівасцямі оптыкі: калі двухмерныя лініі наносяцца на трохмерную форму цела, яны ствараюць ілюзіі, якія могуць істотна змяняць візуальнае ўспрыманне памераў.

Разам з тым навукоўцы дадаюць, што не ўсе вертыкальныя лініі шкодзяць фігуры — раўнамерна размеркаваныя палоскі таксама могуць мець эфект стройнасці.

Найбольш стройнасці па меркаванні ўдзельнікаў эксперыменту надаваў варыянт з вертыкальнымі палосамі тыпу 2×2 (другі справа варыянт). Фота: матэрыялы навуковага артыкула / journals.sagepub.com

Акрамя эксперыменту, каманда прааналізавала каля 37 000 гістарычных выяў адзення, пачынаючы з 1869 года. Гэта дазволіла выявіць, што мода на палоскі і іншыя прынты цыклічная: папулярнасць пэўных фасонаў уздымаецца і падае прыкладна кожныя 20 гадоў. Як адзначаюць аўтары, гэта адбываецца таму, што модная індустрыя заўсёды імкнецца стварыць нешта адрознае ад таго, што было папулярным у нядаўнім мінулым.

Каментары3

  • лол
    11.05.2026
    Модная індустрыя хоча каб ты забіваў паліцы новымі анучамі, бо тыя, што ў цябе зараз - састарэлыя бабулькіныя, фу такое насіць
  • асвенцым
    11.05.2026
    Найбольш стройнасці па меркаванні ўдзельнікаў эксперыменту надаваў варыянт з вертыкальнымі палосамі тыпу 2×2 (другі справа варыянт)

    а-ля турэмная роба
  • тюремная диета
    11.05.2026
    асвенцым, из тюрьмы без всяких ухищрений с полосами выходят постройневшими

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма10

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць