Свет22

На захадзе Германіі захапілі закладнікаў у памяшканні банка

У нямецкім горадзе Зінцыг на захадзе краіны невядомыя захапілі закладнікаў у аддзяленні банка Volksbank. Паліцыя паведаміла, што сігнал пра захоп паступіў каля 9‑й гадзіны раніцы. Цэнтр горада быў ачэплены, на месцы праходзіць буйная спецаперацыя з удзелам верталёта, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Duong/Bloomberg via Getty Images

Паводле папярэдняй інфармацыі, закладнікамі сталі не кліенты банка, а сярод іх можа быць кіроўца інкасатарскага аўтамабіля. Колькасць нападнікаў і закладнікаў пакуль не называецца.

Інфармацыі пра загінулых або параненых няма. Таксама невядома, ці былі злачынцы ўзброеныя.

«У гэты момант мы зыходзім з таго, што ў банку знаходзяцца некалькі злачынцаў і закладнікаў. Адзін з закладнікаў — кіроўца інкасатарскай машыны», — заявіў прадстаўнік праваахоўных органаў.

Жыхарам у зоне ачаплення забаронена пакідаць свае дамы. Пры гэтым паліцыя сцвярджае, што для іншых раёнаў горада небяспекі няма.

Паліцыя пакуль не раскрывае далейшыя планы дзеянняў, каб гэтай інфармацыяй не скарысталіся нападнікі. Больш падрабязнасцяў абяцаюць паведаміць пазней.

Каментары2

  • Барадзед
    08.05.2026
    Ух ты, прямо как в фильмах.
  • Мерц все отдал Украине
    09.05.2026
    отчаявшиеся голодающие бюргеры штурмуют банки

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць