Грамадства

Беларусаў запрашаюць узяць удзел у навучальным праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвясцілі новы адбор кандыдатаў на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Кандыдаты пройдуць тыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільнюсе, распрацаваную нарвежскімі палітолагамі, якія маюць вопыт назірання ў шматлікіх міжнародных місіях.

Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловыя сертыфікаты ЕГУ і Silc. Акрамя курса, яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне або Латвіі і атрымаюць практычны вопыт міжнародных назіральнікаў.

Патэнцыяльныя кандыдаты павінны быць ад 18 да 35 гадоў, прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць членам або ўдзельнікам няўрадавых арганізацый ці грамадскіх ініцыятыў, палітычных партый. Валоданне англійскай мовай вітаецца.

Кандыдат павінен мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года.

Зацікаўленыя ў праекце павінны да 20 чэрвеня запоўніць анкету і падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацый, грамадскіх ініцыятыў ці праектаў і палітычных партый. Рэкамендацыю трэба даслаць непасрэдна на адрас праекта ([email protected]) асобай, якая рэкамендуе.

Анкету можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/by/application_form.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць