Заўтра на праспекце Пераможцаў у Мінску абмяжуюць рух транспарту
30 мая ў Мінску пройдзе фэст Viva Rovar 2026.
У суботу будзе часова абмежаваны рух транспарту (у тым ліку каршэрынгавага) арыенціровачна з 10:30 да 12:30 па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Мельнікайце, а таксама з 10:50 да 12:10 па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайце да вуліцы Нарачанскай.
У работу пасажырскага транспарту таксама ўносяцца змены (арыенціровачна з 10:30 да 12:30).
Гэта закране аўтобусы маршрутаў №1, 29, 44, 46, 69, 73, 76Э, 91, 119С, 133, 136, а таксама тралейбусных маршрутаў № 10, 77.
Так, напрыклад, рух аўтобуса №1 ад ДС «Вяснянка» будзе арганізаваны па вул. Нарачанскай, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр-т Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках без выканання прыпынкаў «Валадарскага», «Мінскі завод халадзільнікаў» пры руху ў напрамку ДС «Вяснянка».
Праход на велафестываль будзе арганізаваны праз кантрольна-прапускныя пункты. Прадметы, забароненыя да праносу, можна будзе пакінуць у камерах захоўвання (пр-т Пераможцаў, 2 і пр-т Пераможцаў, 4).
Каментары