Усяго патроху

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі

Больш за паўтара мільёна кажаноў штогод гіне ад ветракоў толькі на тэрыторыі ЗША. Прычым з развіццём ветраной энергетыкі колькасць ахвяр імкліва расце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Ветраная энергетыка лічыцца адным са спосабаў скараціць выкіды парніковых газаў. Аднак ветраныя электрастанцыі нясуць небяспеку для дзікіх жывёл: ад сутыкненняў з лопасцямі турбін гінуць птушкі і кажаны.

Пры гэтым прычыны гібелі кажаноў дагэтуль не да канца зразумелыя. Навукоўцы мяркуюць, што жывёл можа прыцягваць шум турбін або што яны прымаюць высокія канструкцыі за дрэвы. Не выключана і тое, што кажаны не паспяваюць заўважыць лопасці, якія круцяцца.

Каб высветліць маштаб праблемы, як піша Phys.org, група навукоўцаў з Геалагічнай службы ЗША прааналізавала 499 справаздач аб гібелі кажаноў на 277 ветраных электрастанцыях. Назіранні, на якіх грунтаваліся гэтыя справаздачы, праводзіліся з 1996 па 2024 год.

Аднак проста падсумаваць знойдзеных мёртвых жывёл было недастаткова. На розных электрастанцыях іх шукалі па-рознаму, а частка загінулых кажаноў заставалася незаўважанай. Напрыклад, целы маглі знікнуць праз драпежнікаў і іншых жывёл або застацца схаванымі ў высокай траве.

Таму даследчыкі распрацавалі статыстычную мадэль, якая ўлічвала гэтыя абставіны і дазваляла ацаніць страты нават на электрастанцыях, дзе такіх назіранняў не праводзілі.

Вынікі аказаліся ўражввльнмі. Паводле падлікаў, з 1981 па 2024 год ветраныя электрастанцыі ў кантынентальнай частцы ЗША маглі стаць прычынай гібелі каля 18,7 мільёна кажаноў дзесяці відаў.

Найбольш пацярпелі тры віды. На сівых валасатахвостаў (Lasiurus cinereus) прыпала каля 6,7 мільёна выпадкаў гібелі, на чырвоных валасатахвостых (Lasiurus borealis) — 5,8 мільёна, а на серабрыставалосых кажаноў (Lasionycteris noctivagans) — 3,4 мільёна.

Прычым з развіццём ветраной энергетыкі страты рэзка павялічыліся. Калі ў першыя дзесяцігоддзі колькасць загінулых была значна меншай, то з 2021 года, паводле ацэнак навукоўцаў, ад ветракоў штогод гіне больш за 1,5 мільёна кажаноў.

Аўтары даследавання прызнаюць, што, нягледзячы на выкарыстанне сучасных статыстычных метадаў, недахоп зыходных даных не дазваляе дакладна ацаніць колькасць загінулых кажаноў.

Акрамя падліку страт, навукоўцы вызначылі фактары, якія могуць дапамагчы іх скараціць. Яны прапануюць улічваць асаблівасці канструкцыі ветракоў і выбіраць месцы для новых электрастанцый там, дзе рызыка для кажаноў ніжэйшая. Прычым меры абароны могуць адрознівацца ў залежнасці ад віду жывёл.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць