Улада

Хроніка рэпрэсій і супраціву за 10–19 верасьня

10 верасьня

Двое невядомых зьбілі гомельскіх маладафронтаўцаў за тое, што яны былі ў саколках з надпісам «За свабоду».

12 верасьня

У сваёй кватэры ў Бабруйску затрыманы дэпутат гарсавету, звольнены настаўнік гісторыі Алесь Чыгір. Суд перанесьлі сьпярша на 13 верасьня (бо не прыйшлі міліцыянты – сьведкі абвінавачаньня), але і тады прыпынілі. Толькі 15 верасьня затрыманага актывіста асудзілі на 10 сутак за акцыю пратэсту, зладжаную 31 жніўня.

У Магілёве ўлады не дазволілі актывістам АГП, ПКБ і БСДП(Г) правесьці 16 верасьня пікет салідарнасьці.

Кіраўніца Берасьцейскай філіі БСДП(Г) Ганна Канюс атрымала ліст зь міліцыі: праваахоўнікі прасілі прабачэньня за тое, што 21 жніўня затрымалі аўтобус з партыйнымі актывістамі, які ехаў ува Ўкраіну.

Вярхоўны Суд адмовіўся разглядаць скаргу 6000 грамадзянаў на Цэнтравыбаркам: яны патрабавалі перагляду вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Вячаслава Сіўчыка затрымалі ў кавярні «Тэатральнай» і адвезьлі ў турму на Акрэсьціна: маўляў, адбываць «запазычаны» за сакавіцкія падзеі прысуд. 14 верасьня сваякі атрымалі адказ зь Менгарсуду, што прысуд быў адменены 6 верасьня, бо працэс прайшоў з парушэньнямі. 18 верасьня паўторны суд прызначыў палітыку 10 сутак арышту.

13 верасьня

У Барысаве прайшлі несанкцыяваныя ператрусы ў чатырох моладзевых актывістаў кампаніі «За свабоду»: у аднаго канфіскавалі вінчэстар ад кампутара, у астатніх – друкаваную прадукцыю, майкі, значкі.

Суд не задаволіў патрабаваньня дэпутата Бабруйскага гарсавету Вячаслава Сьвізунова аднавіць яго на працы: ён працаваў дырэктарам ЖКГ Ленінскага раёну гораду і быў звольнены за ігнараваньне ўказаньняў вышэйшага начальства. аднак

Паўла Севярынца дапыталі ў справе «Маладога Фронту»: палітвязень лічыць, што форма пытаньняў азначала допыт у якасьці абвінавачанага, а ня сьведкі.

Актывісту ПБНФ Кастусю Баеву з Рэчыцы паведамілі, што зь ім не працягнуць кантракт пасьля 3 кастрычніка.

14 верасня

Недзяржаўнай газэце «Бобруйский курьер» не далі акрэдытацыю на фэст «Дажынкі–2006». Прычынай па тэлефоне чыноўнік Магілёўскага аблвыканкаму назваў адсутнасьць узаемадзейнасьці выданьня з уладамі.

У Магілёве падчас сходу ў прыватным доме былі затрыманыя 22 моладзевыя актывісты (у тым ліку Максім Азараў, Аляксандар Анісімаў, Тацяна Буланава, Яўген Буланаў, Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Лісічонак, Яўген Папоў, Лінда Сенчанка). Сярод затрыманых былі фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч і палітвязень Артур Фінькевіч, які прыйшоў на сустрэчу зь юрыстам. Фінькевіча пасьля гэтага ізалявалі ў інтэрнаце спэцкамэндатуры.

15 верасьня

Менгарсуд адхіліў касацыйныя скаргі актывістаў «Партнэрства» і пакінуў у сіле прысуды Міколу Астрэйку і Цімоху Дранчуку.

У Менску затрымалі Зьмітра Дашкевіча і адвезьлі ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Яго будуць трымаць за кратамі да суду.

У Салігорску ў школе затрымалі моладзевага актывіста Івана Шылу: яго абвінавацілі, што ён нібыта скраў грошы. Яшчэ аднаго актывіста, Аляксея Валабуева, затрымалі дома, калі ён прыйшоў з працы, яго асудзілі на 5 базавых велічыняў. Актывіста КХП-БНФ Алега Борына затрымалі, абвінаваціўшы ў «дробным хуліганстве»: далі 1 б.в. штрафу.

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі моладзевага актывіста Сяргея Сямёнава, які вяртаўся на радзіму

16 верасьня

На выезьдзе з Салігорску затрымалі машыну прадпрымальніка Ўладзімера Шылы, які разам з сынам ехаў у Менск на «Вялікі джынсавы фэст».

У Нясьвіжы затрымалі моладзевую актывістку Насту Азарку падчас распаўсюду ўлётак і налепак з заклікам удзельнічаць у фэсьце ў Менску.

У Менску пасьля фэсту былі затрыманыя актрыса Яна Русакевіч, моладзевыя актывісты Міхаіл Субач, Міхаіл Шарамет, Дзяніс Нібіёк, Лілія Балтоўская. Балтоўскую і Нібійка пратрымалі ў пастарунку 12 гадзінаў і адпусьцілі без пратаколаў. Шарамета 18 верасьня асудзілі на 5 сутак, Субачу перанесьлі суд на 19 верасьня. Затрымалі таксама ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы Аляксандра Сьцепаненку, Руслана Мацьвеева, Данілу Барысевіча ды іншых: іх пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусьцілі.

У Салігорску на акцыі салідарнасьці затрымалі некалькі моладзевых актывістаў, у тым ліку І.Шылу, Андрэя Тычыну.

У Гомелі затрымалі 6 удзельнікаў акцыі салідарнасьці, але адпусьцілі праз 3 гадзіны без пратаколаў.

Вярхоўны Суд разгледзеў скаргу актывіста з Смургоняў Алеся Дзергачова на 5-суткавы арышт падчас выбарчай кампаніі й вырашыў, што прысуд быў справядлівым, бо ёсьць сьведчаньні трох міліцыянтаў.

Менгарсуд пакінуў у сіле ранейшае рашэньне Кастрычніцкага суду Менску й не вярнуў актывісту АГП Сяргею Альферу канфіскаваныя ў яго ў сакавіку аэрапорце «Менск–2» грошы.

У Віцебску міліцыянты без тлумачэньняў забаранілі фэст паветраных зьмеяў.

19 верасьня

Менскі гарадзкі суд разгледзіў касацыйную скаргу экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна і пакінуў прысуд бязь зьменаў. Вязьня адпраўляюць у калёнію №3 у пасёлку Віцьба Віцебскай вобласьці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так11

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак46

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так11

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць