Меркаванні55

«Беларускія ўлады нарэшце прызналі інтэлектуалаў рэальнай і самастойнай сілай»

Што думаюць пра забарону знаныя беларускія інтэлектуалы і ў адначасьсе сталыя аўтары ARCHE.

Як мы паведамлялі раней, Міністэрства інфармацыі сёньня прыпыніла на тры месяцы выхад часопісу ARCHE. Афіцыйнай прычынай сталася зьмена тэматыкі выданьня. Што думаюць пра забарону знаныя беларускія інтэлектуалы і ў адначасьсе сталыя аўтары ARCHE.

Андрэй Казакевіч, палітоляг: «Гэтае рашэньне Міністэрства інфармацыі цалкам упісваецца ў агульную лёгіку мэдыйнай і інтэлектуальнай зачысткі, якую праводзяць беларускія ўлады. Яны перасьледуюць за мэту кантроль над усёй беларускай інфармацыйнай прасторай. ARCHE за апошнія гады стаў сапраўдным цэнтрам інтэлектуальнай дыскусіі ў нашай краіне. Там хапала цікавых матэрыялаў на любыя тэмы».

Уладзімер Мацкевіч, сацыёляг: «ARCHE даўно засеў косткай у горле ў многіх беларускіх чыноўнікаў. Часопіс апынуўся ў сапраўднай аблозе, калі яго выкінулі спачатку зь «Белсаюздрукаў» і крамаў, а цяпер увогуле перапыняюць выхад. З такой культурніцкай зьявай, як ARCHE не лічыцца не выпадае. Гэта выдатны пляцдарм для вядзеньня інтэлектуальных дыскусіяў і дыялёгаў. Калі б ARCHE не было, то яго варта было б прыдумаць, таму зараз мы павінны ўсе, незалежна ад таго падабаецца ці не падабаецца нам часопіс, прыкласьці намаганьні, каб ARCHE выходзіў».

Алесь Анціпенка, філёзаф: «З аднаго боку гэта навіна непрыемна ўражвае, а з другога – яна цалкам адпавядае дзеяньням улдаў у адносінах да незалежных мэдыяў. Часопісы зачыняюць цяпер, бо ў адрозьненьні ад газэтаў яны ня маюць такі шырокі ўплыў на грамадзкасьць. Гэта сыстэмны працяг палітыкі Міністэрства інфармацыі да вольных мэдыяў».

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік: «Працягваецца далейшая зачыстка беларускай культурніцкай, палітычнай і нацыянальнай прасторы. Такія крокі зноў сьведчаць, што нашая кіраўніцтва бачыць Беларусь не як паўнавартасную краіну, а як пляцдарм зь якога яшчэ можна паспрабаваць пагуляць на расейскім палітычным полі. Нам трэба быць гатовымі да сытуацыі, што абсалютна ўвесь беларускі друк зможа выходзіць толькі нелегальна. Даю сваю згоду на супрацоўніцтвы з рэдакцыямі ў такіх умовах».

Анатоль Сідарэвіч, гісторык: «Калі хочаш да нечага прыдрацца, то заўсёды знойдзеш да чаго можна прыдрацца. У ARCHE працягвалася друкавацца цудоўная мастацкая літаратура, але гэта не замінала ім друкаваць і паліталягічныя, і гістарычныя, і іншыя матэрыялы. Мне здаецца, што ў ніводным прававым акце не напісана якую колькасьць зьместу мусяць складаць культурніцкія артыкулы, а якую другія. Зьнішчаюць увесь інтэлектуальны друк. Спачатку зачынілі «Крыніцу», цяпер спрабуюць ARCHE. Яны спрабуюць загнаць усіх да ўзроўню хутаранства, а тут друкуюцца пераклады з сусьветных інтэлектуалаў. Улады баяцца сьвежых думак і ідэяў».

Аляксей Бацюкоў, выкладчык філязофіі: «У мяне не хапае літаратурных словаў, каб выказаць сваё абурэньне. Гэта вынік агульнай зачысткі беларускага друку. Да такога павароту падзеяў трэба было быць падрыхтаванымі».

Аляксандар Фядута, публіцыст: «У той момант, як часопіс ARCHE пачаў усур’ёз аналізаваць працэсы, якія адбываюцца ў краіне, калі ягоныя аўтары спусьціліся з рамантыкі да канкрэтыкі, часопіс стаў небясьпечным для беларускіх уладаў. Я думаю, што да прыпыненьня спрычынілася публікацыя «Разгону» ў апошнім нумары, гэта ўсё не выпадкова. Беларускія ўлады нарэшце прызналі інтэлектуалаў рэальнай і самастойнай сілай».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў32

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць