Яна злучыць краіну з еўрапейскай энергасістэмай.

Фота: Мінэнерга Малдовы
Малдова запусціла ЛЭП з Румыніі ў абыход непрызнанага Прыднястроўя. Яна злучыць краіну з еўрапейскай энергасістэмай. Пра гэта прэзідэнт Малдовы Мая Санду напісала ў сацыяльнай сетцы X 8 лістапада пасля цырымоніі адкрыцця ЛЭП.
«На працягу дзесяцігоддзяў Масква выкарыстоўвала энергетыку для шантажу ў дачыненні да нас. Зараз гэтаму прыйшоў канец: Малдова больш не закупляе расійскі газ, а ў бліжэйшы час будуць уведзеныя ў эксплуатацыю яшчэ дзве лініі электраперадачы ў Румынію. Дзякуй усім, хто гэтаму паспрыяў», — заявіла яна.
Як адзначалі малдоўскія ўлады, гэта дазволіць забяспечваць больш за 50% спажывання электраэнергіі ў краіне.
Каментары