Грамадства44

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ

Незвычайнай знаходкай падзялілася жыхарка Гродна Інна. Падчас прагулкі ў раёне вёскі Караліно яна заўважыла вялікі грыб — порхаўку, якая па памерах была прыкладна як галава чалавека, паведамляе newgrodno.by.

Фота: newgrodno.by

Грыб не ўзважвалі, але па фотаздымках можна ацаніць яго памеры: на адным з кадраў відаць, як знаходку нясуць дадому, а побач для параўнання знаходзіцца хатні гадаванец.

Фота: newgrodno.by

Гаворка ідзе пра порхаўку, або галавач гіганцкі — так ён афіцыйна называецца. Звычайна такі грыб можа вырастаць да 50—70 сантыметраў у дыяметры, а яго вага складае ад 1 да 4 кілаграмаў. Аднак вядомыя выпадкі, калі асобныя экземпляры важылі больш за 20 кілаграмаў.

Гэты від лічыцца ўмоўна ядомым, але ўжываць яго ў ежу можна толькі ў маладым узросце. Калі мякаць унутры белая і шчыльная — грыб прыдатны для прыгатавання. Калі ж яна стала бурай, жоўтай або зялёнай, гэта сведчыць пра тое, што грыб пераспеў, і есці яго ўжо не варта.

Каментары4

  • Жвір
    03.08.2026
    Я хадзіў у грыбы ўчора ранкам. Тут звычайна толькі масьлякі, рудыя, сыраежкі, таўстушкі, крыху пазьней радоўкі будуць. Нейдзе вакол Глыбокага такія грыбы клічуць сьмецьцем. Асартымент не вялікі, пэўна таму, што лес мяжуе з вадаёмам, што стварае нейкія сьпецыфічныя ўмовы. Аднак гэтым разам упаляваў і баравічка. Другі баравічок за ўсе мае паходы ў гэты лес.
  • Не клаў - не чапай
    03.08.2026
    Грыб унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
  • а каму і лужына мора
    03.08.2026
    і зноў ён Балтыйскае мора вадаёмам называе

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць