Грамадства33

Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля»

Праект па гістарычных даследаваннях Гомеля існуе з 2015 года. Спачатку гэта была пляцоўка для каардынацыі валанцёраў, якія аднаўлялі гістарычны драўляны дэкор у Гомелі. З часам яна ператварылася ў краязнаўчую супольнасць, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

«Навіна кепская, але чаканая, — каментуюць аўтары краязнаўчага праекта. — Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.

Што магло не спадабацца невядомаму ініцыятару працэсу? Нашы самастойныя гістарычныя даследаванні Гомеля? Беларуская мова? Нейкі пост за 12 гадоў існавання пабліка? Хутчэй за ўсё — усё разам. Не шукайце тут сэнсу».

Тэлеграм-канал працягне працу, новыя матэрыялы будуць з’яўляцца па меры знаходжання ўнікальных фотаздымкаў. Фармат анлайн-віктарын пакуль прыпынены.

Таксама ў абноўленым «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся:

  • акаўнт у X: Hrоdna.lіfe;
  • інстаграм-старонкі: bawola_glowa, hrodna.mylove (а таксама яе лагатып), hrodna1127, lookbymedia;
  • Threads-старонкі: kramapahonia, natalya.kukisheva;
  • тыкток-акаўнты: m.ganusevich, ZhiveBelarus, «Страна Для Людей», Ford_Potato;
  • тэлеграм-канал: «БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ»;
  • друкаваныя выданні: творы Аляксандра Баля «Безжалостный Вальсок» (2026) і «Ночь. А ты…» (2026), а таксама кніга Алега Кашына «Добейте выживших. Истоки и смысл русского трампизма» (2026), 463 старонкі.

Каментары3

  • понятно
    04.08.2026
    Канал нашёл корни Гомеля не в Москве....
  • Так, нешта ўзгадалася
    04.08.2026
    «Не надо стремиться организовывать здесь какие-то революции. Ни к чему хорошему это не приведет. Более того, это приведет однозначно, если дальше будет нагнетаться ситуация, к тому, что не будет того гражданского общества, о котором так пекутся наши европейские партнеры», - заявил Макей.
  • Сымон
    04.08.2026
    Так, нешта ўзгадалася, Макей апынуўся правым, але ёсць нюанс. Бо ні да чаго добрага гэта не прывяло менавіта Макея, які ў крытычны момант беларускай гісторыі застаўся верным служкай дыктатара. Каб уратаваць асабістую ўладу - таракан улез у вайну, якая пакінула для яго адзіны шлях - шлях Чаўшэску альбо Антанэску. Апынуўшыся ў фатальнай пастцы, таракан паставіў перад Макеем невыканальную задачу - адбяліць таракана ад саўдзелу ў агрэсіі. А калі таракану стала зразумелым, што ў Макея нічога не атрымліваецца - таракан прынізіў і выкінуў Макея, як старую анучу, і той здох без гонару і сумлення.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць