Культура

Выйшла кніга пераможцы літконкурсу «Экслібрыс» Таццяны Багданавай

У выдавецтве SURMA выйшла новая кніга пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай. Увосень 2025 году рукапіс і макет кнігі «Не на сваім месцы» перамаглі ў літаратурным конкурсе «Экслібрыс», прымеркаваным да 90‑годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі.

«Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. Ці атрымаецца ў Алесі знайсці сяброў, палюбіць вялікі горад і адчуць сябе на сваім месцы?» — інтрыгуе анатацыя да кнігі.

Гэта кранальная гісторыя пра эміграцыю і пошукі апірышча ў новых абставінах, з якімі сутыкнуліся тысячы беларускіх дзяцей. Зрэшты, краіны ў кнізе не называюцца, таму твор Таццяны Багданавай будзе зразумелы і маленькім чытачам далёка за межамі Беларусі, якія аказваюцца ў падобных сітуацыях.

Кніга «Не на сваім месцы» ўжо даступная для пакупкі на сайце, а неўзабаве з’явіцца ў кнігарнях у Варшаве (ul. Oleandrów 6/2) і Беластоку (ul. Warszawska 1a).

Таццяна Багданава — беларуская мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве «Папуры» выйшла яе дзіцячая кніга «Мацей і чароўная раса».

Гэтым летам ілюстрацыі да англамоўнага варыянта кнігі «Не на сваім месцы» («Out of Place») трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць