Меркаванні1212

«Звязда» атакуе Пуціна

Дзяржаўная газета спасылаецца на даклад Нямцова і Мілава «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў».

У нумары газеты «Звязда» за 29 чэрвеня змешчаны артыкул Антона Запольскага пад загалоўкам «10 гадоў кіравання Пуціна. Што адбываецца сёння ў Расіі?».
У ім аўтар не пакідае ад палітыкі былога расійскага прэзідэнта і сённяшняга кіраўніка ўраду камня на камні.

«Звязда» прыводзіць ажно 9 правальных пазіцый палітыкі Крамля. Сярод іх выбух карупцыі, катастрафічнае памяншэнне колькасці насельніцтва, павелічэнне сыравіннай залежнасці, павелічэнне колькасці тэрактаў, узрастанне ролі спецслужб, сацыяльнае расслаенне, затратныя гаспадарчыя і забаўляльныя праекты і спусташэнне пенсійнага фонду.

Прычым дзяржаўная газета вінаваціць ва ўсіх гэтых няшчасцях асабіста Пуціна, шматкроць спасылаючыся на даклад Нямцова і Мілава «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў». Стостысячны наклад гэтага выдання быў канфіскаваны ўладамі Расіі. Аўтар публікацыі ў «Звяздзе» апісвае гэты факт такім чынам: «Замест таго, каб спрачацца, палемізаваць з высновамі даклада, аспрэчваць яго палажэнні, даказваць сваю эфектыўнасць, (улады Расіі) вырашылі дзейнічаць «па-пуцінску».

Парушаючы канстытуцыйнае права грамадзян на інфармацыю, вырашылі, як у старыя добрыя часы, апазіцыйную літаратуру ліквідаваць. Прычына — у дакладзе пададзеныя праўдзівыя вынікі кіравання Пуціна».
Аўтар адначасова прыходзіць да высновы, што такія дзеянні ўладаў недарэчныя і толькі прыцягваюць увагу да апазіцыі.

Відавочна, гэткія публікацыі ў дзяржаўнай прэсе — проста рэха газавай вайны ды падрыхтоўка да надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў. Аднак рыторыка публікацыі ўражвае. Ня часта дзяржаўная прэса піша аб канстытуцыйным праве грамадзян на інфармацыю і праўдзівасці апазіцыйнай літаратуры. Магчыма, з часам беларускія афіцыйныя СМІ звярнуць увагу і на тое, што адбываецца з апазіцыйнымі выданнямі ў нашай краіне.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць