Эканоміка11

Пад Віцебскам прадаюць з малатка недабудаваны завод

Пад Віцебскам выставілі на аўкцыён аб’ект незавершанага будаўніцтва завода па вытворчасці паліўных драўняных гранул. Да паўнавартаснага прадпрыемства гэта будоўля пакуль далёкая: на ўчастку плошчай 13 га будаўніцтва знаходзіцца толькі на пачатковай стадыі. Але за аб’ект хочуць атрымаць амаль 10,6 мільёна рублёў, піша Office Life.

Фота: beltorgi.by

Уладальнікам аб’екта з’яўляецца ТАА «Акітама». Кампанію зарэгістравалі ў СЭЗ «Віцебск» у 2019 годзе. Яна планавала інвеставаць у будаўніцтва завода па выпуску паліўных гранул 14 мільёнаў еўра.

75% кампаніі належала замежным інвестарам з «недружалюбных» дзяржаў: 50% — літоўскай кампаніі «Майтрэя», яшчэ 25% — брытанскай «Аак Прайм Інвестментс С.А.».

У канцы 2024 года Эканамічны суд Віцебскай вобласці накіраваў «Акітаму» ў санацыю тэрмінам на тры гады. На той момант запазычанасць кампаніі перавышала 44 мільёны рублёў, прычым амаль палову яе актываў складала дэбіторская запазычанасць.

Падчас пазапланавай праверкі, якая праходзіла ў 2024—2025 гадах, у кампаніі знайшлі недаплату падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў на суму больш за 21 тысяч рублёў.

Кантралёры таксама выявілі выпадкі продажу кампаніяй аўтамабіляў фізічным асобам, у тым ліку сваім супрацоўнікам, па рэшткавым кошце. Пасля некаторыя з гэтых аўтамабіляў перапрадаваліся ўжо ў дзясяткі разоў даражэй.

Цяпер на аўкцыён выставілі менавіта той праект, дзеля якога кампанія і пачынала сваю дзейнасць. Будаўніцтва, аднак, прасунулася нязначна: на тэрыторыі падрыхтавалі пляцоўку, праклалі грунтавую дарогу, правялі сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама электрычнасць.

Аўкцыён прызначаны на 28 верасня. Тэрмін санацыі ТАА «Акітама» заканчваецца 12 снежня 2027 года.

Каментары1

  • Ёсік
    12.09.2026
    А што з заводам па вытворчасьці жалезнай стужкі для бляшанак, які лукашэнка адціснуў?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць