Навука і тэхналогіі55

Звярынец з таго свету

Вымерлыя віды жывёлаў можна будзе ажывіць

Вымерлыя віды жывёлаў можна будзе вярнуць з небыцця дзякуючы намаганням спецыялістаў заапарка Сан-Дыега і Даследчага інстытута імя Элен Скрыпс у Каліфорніі.

Яны плануюць стварыць новых асобін гэтакіх відаў, пераўтварыўшы замарожаныя клеткі іх арганізмаў ў сперматазоіды і яйкаклеткі.

На канферэнцыі Міжнароднага грамадства па даследаванні стваловых клетак у Сан-Францыска прадстаўнік інстытута доктар Жанна Лорынг і яе калегі расказалі пра вынікі сваёй працы: навукоўцам удалося атрымаць індуцыяваныя плюрыпатэнтныя стваловыя клеткі, здольныя ператварыцца ў клеткі любога тыпу, з замарожаных клетак скуры самца мадрыла (Mandrillus leucophaeus), віду прыматаў, якія жывуць у Нігерыі, Камеруне і Экватарыяльнай Гвінеі і знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Канчатковая мэта навукоўцаў — атрымаць з гэтых клетак сперматазоіды і яйкаклеткі.

«Гэтак можна будзе насамрэч разводзіць жывёл, якія ўжо мёртвыя», — кажа Лорынг.

Навукоўцы збіраюцца выкарыстоўваць клеткавы матэрыял, сабраны ў рамках праекту «замарожаны заапарк», што рэалізуе заапарк Сан-Дыега. Адмыслоўцам удалося сабраць узоры тканін ад 8,4 тысячаў асобінаў, якія прадстаўляюць больш за 800 відаў. Яйкаклеткі ды сперматазоіды, паводле задумы навукоўцаў, можна будзе выкарыстоўваць для падтрымкі генетычнае разнастайнасці ў межах праграмаў развядзення жывёлаў у няволі.

А ў перспектыве — узнаўляць любыя зніклыя віды.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць