У Мазыры плануюць запусціць транспарт, які будзе працаваць з поўным аўтапілотам. Кіраванне транспартным сродкам, тармажэнне і нават адкрыццё дзвярэй возьме на сябе сістэма на аснове штучнага інтэлекту, паведамляе прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

Асноўная мэта праекта — падвысіць бяспеку руху і знізіць колькасць аварый. Кіроўца пры гэтым застанецца ў кабіне, але ягоная роля зменіцца: замест непасрэднага кіравання ён будзе кантраляваць працу сістэмы і пры неабходнасці падстрахоўваць яе, фактычна выконваючы функцыі «бортінжынера».
Мяркуецца, што поўная аўтаномнасць дазволіць звесці да мінімуму ўплыў чалавечага фактару, паменшыць рызыкі на дарозе і зрабіць рух транспарту больш прадказальным паводле раскладу.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары