Здарэнні77

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы

Браяна Букера арыштавалі ў Беларусі па просьбе амерыканцаў у маі 2025 года. Год патрымалі ў сябе, а ўрэшце дэпартавалі ў Маямі — у рукі амерыканскай паліцыі.

Беларусь выслала ў ЗША бухгалтара Браяна Нельсана Букера. Яго абвінавачваюць у падатковых злачынствах і ў тым, што даваў уладам ілжывыя звесткі.

Паводле Міністэрства юстыцыі ЗША, Букер з'ехаў з ЗША ў 2016 годзе, калі даведаўся, што супраць яго вядзецца крымінальнае расследаванне.

Ён жыў у Расіі, якая так і не выдала яго амерыканскім уладам. У маі 2025 года Букера затрымалі ў Беларусі. Ён знаходзіўся пад вартай амаль год, пакуль не было прынятае рашэнне аб яго высылцы. 24 ліпеня 2026 года бухгалтар вярнуўся ў ЗША і быў затрыманы ў аэрапорце Маямі.

Паводле абвінавачання, Букер, валодаў панамскай кампаніяй, што гандлявала какавай. Ён кіраваў ёю з Венесуэлы, Панамы і са свайго дома ў Фларыдзе. Следства сцвярджае, што ў 2011—2013 гадах ён не задэклараваў рахункі ў Швейцарыі, Сінгапуры і Панаме, хоць абавязаны быў падаваць па іх штогадовыя справаздачы. Акрамя таго, у падатковых дэкларацыях за 2010—2012 гады ён, паводле абвінавачання, паказаў не ўсе свае замежныя рахункі.

Букера таксама абвінавачваюць у тым, што ён скарыстаўся амерыканскай праграмай добраахвотнага раскрыцця замежных актываў і пры гэтым падаў ілжывую заяву. У ёй ён сцвярджаў, што не дэклараваў даходы і рахункі ненаўмысна.

Большае, другое ўдакладненае абвінаваўчае заключэнне супраць Букера федэральнае вялікае журы зацвердзіла яшчэ ў ліпені 2021 года.

За кожны эпізод незадэклараваных рахункаў і ілжывых звестак Букеру пагражае да пяці гадоў зняволення, а за кожны эпізод падачы ілжывых дакументаў у Падатковую службу ЗША (IRS) — да трох гадоў.

Каментары7

  • Трымалі год
    30.09.2026
    Не заплаціў...
  • Факсафоб
    30.09.2026
    Распавядзі гэтую лухту палітвязню Вадзіму Здаравеннаму, якому стратэгічныя адносіны барыгі і злачынцы выліліся ў чарговыя гады лагеру.
  • На карту посмотри!
    30.09.2026
    стратэгічныя адносіны з самой моцнай краінай ў свеце, от географии не убежать! Даже если бежать со Святым Зянонам (Зянон i я)

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту35

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі6

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту35

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць