Улада

Міждзяржрада ЕўрАзЭС прыняла рашэнне з ліпеня запусціць Мытны саюз

Пра гэта сёння паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Міждзяржрада ЕўрАзЭС прыняла рашэнне з ліпеня запусціць Мытны саюз. Пра гэта сёння на пасяджэнні Міждзяржаўнае Рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў пашыраным складзе паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

«Самым галоўным дасягненнем 10‑гадовай гісторыі ЕўрАзЭС, безумоўна, з’яўляецца завяршэнне фармавання Мытнага саюза. Гэта сапраўды знамянальная падзея і зараз, абмяркоўваючы ў вузкім коле гэтае пытанне, мы вырашылі сёння падпісаць гэты дакумент і запусціць з ліпеня месяца Мытны саюз», — сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Ён нагадаў, што ў рамках Мытнага саюза дзейнічае Адзіны мытны тарыф, прыняты дагавор аб Мытным кодэксе.

Акрамя таго, ужо актыўна прапрацоўваецца пытанне аб наступным этапе інтэграцыі — фармаванні прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы.

Па словах прэзідэнта Казахстана, праз 10 гадоў з моманту заснавання ЕўрАзЭС можна ўпэўнена канстатаваць, што гэта супольнасць з’яўляецца найбольш паспяховым інтэграцыйным аб’яднаннем на постсавецкай прасторы. Нурсултан Назарбаеў выказаў упэўненасць, што супольнасць і надалей будзе адпавядаць самым высокім стандартам у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі. «За гэты перыяд ЕўрАзЭС стала паўнавартасным інтэграцыйным аб’яднаннем з шырокім мандатам дзеянняў.

Сёння гэта рэальная пляцоўка для паглыблення інтэграцыі нашых дзяржаў у эканоміцы, навуцы, адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы і іншых галінах дзейнасці», — адзначыў ён.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў з задавальненнем адзначыў, што дзеянні, якія прынятыя ў рамках ЕўрАзЭС, дапамаглі ў нейкай ступені паспяхова перажыць сусветны фінансавы крызіс. У гэтых мэтах быў створаны антыкрызісны фонд, распрацаваны і рэалізуецца план сумесных мераў па пераадоленні негатыўных наступстваў фінансавага крызісу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай82

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»21

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай82

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць