Літаратура

Па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух

Выдавецтва Gutenberg Publisher паведаміла пра заключэнне кантракту на выданне і анансавала выхад беларускага перакладу кнігі нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ «Усе мы лічымся».

Гэтая кніга, адзначаная мноствам прэстыжных узнагарод, паспела стаць улюбёнай для чытачоў больш як 60 краін свету, піша bellit.info.

«Усе мы лічымся» — бліскучае спалучэнне кнігі-разглядалкі, кнігі-лічылкі і ілюстраванай гісторыі пра чалавецтва. Чытач лічыць людзей ад 0 да 8,3 мільярдаў. Вось старонка, дзе нікога няма, на наступнай з’яўляецца хлопчык, які глядзіць на зоркі, а далей колькасць людзей расце з кожнай старонкай. Прытым усе персанажы на малюнках унікальныя. Калі ўважліва сачыць за героямі, можна заўважыць, як іх сцежкі перасякаюцца. Аўтарка прапануе нам не проста лічыць людзей, але і разгадваць іх таямніцы, думаць пра іх пачуцці, мары і страхі.

Гэта інтэрактыўная кніга для сямейнага чытання, якая вучыць дзяцей эмпатыі, уважлівасці і талерантнасці. Яе можна пераглядаць бясконца і ўвесь час знаходзіць нешта новае. Акурат гэты вімельбух будзе цікавы ўсім: малым, што вучацца лічыць, падлеткам і нават дарослым, што любяць квізы ці задачкі на логіку, памяць і ўвагу, або здольныя зразумець тонкі псіхалагізм і глыбокія філасофскія сэнсы.

Пераклала кнігу на беларускую мову Юля Цімафеева.

Вімельбух (ням. Wimmelbuch) — гэта пазнавальная дзіцячая кніжка буйнога фармату з дэталізаванымі ілюстрацыямі, насычанымі мноствам персанажаў і сцэнак ды поўнай адсутнасцю або мінімумам тэксту. Яны развіваюць маўленне, фантазію, трэніруюць памяць і ўвагу, уменне знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць