Свет

Другі за два дні ўдар па аэрапорце Эр-Рыяда: адзін загінулы і больш за 10 пацярпелых

Прынамсі адзін чалавек загінуў і 11 атрымалі раненні ў выніку другога за выходныя ўдару па Міжнародным аэрапорце імя караля Халіда ў сталіцы Саудаўскай Аравіі, піша Бі-бі-сі.

Дым і полымя ў аэрапорце імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе пасля атакі еменскіх хусітаў, 8 кастрычніка 2026 года. Кадр з відэа ў сацыяльных сетках

«Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі (GACA) удакладняе, што ў выніку нападу загінуў грамадзянін Пакістана […] яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні», — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацыяльнай сетцы X.

Прадстаўнік Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі заявіў, што ў выніку нядзельнага ўдару ўзнік пажар у адным з тэрміналаў аэрапорта.

Гэта адбылося на наступны дзень пасля ўдару, у выніку якога 13 чалавек загінулі і больш за 300 пацярпелі. Раней на мінулым тыдні аэрапорт таксама станавіўся мішэнню нападаў. Еменскія хусіты ўзялі на сябе адказнасць за гэтыя напады і перасцераглі авіякампаніі і пасажыраў ад выкарыстання аэрапортаў і паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі.

Байцы паведамілі, што атакавалі аэрапорт з дапамогай балістычных і крылатых ракет, а таксама беспілотнікаў.

Як заявіў у нядзелю прадстаўнік хусітаў Ях'я Сары, групоўка таксама нанесла ўдары па саудаўскіх нафтавых аб'ектах і аэрапорце Дамама на ўсходзе каралеўства.

Ён паабяцаў працягваць «аперацыі з павелічэннем інтэнсіўнасці ў глыбіні тэрыторыі Саудаўскай Аравіі», папярэдзіўшы, што ўсе аэрапорты краіны — за выключэннем тых, якія знаходзяцца ў святых для мусульман гарадах Мецы і Медзіне, — з'яўляюцца патэнцыйнымі мэтамі. Хусіты заяўляюць, што атакуюць Саудаўскую Аравію з-за яе падтрымкі ўрадавых сіл у грамадзянскай вайне ў Емене, а таксама з-за авіяўдару па аэрапорце Саны. Пагадненне аб спыненні агню, дасягнутае Эр-Рыядам і паўстанцамі ў 2022 годзе, было парушана летам 2026 года.

У нядзелю генерал-маёр Туркі аль-Малікі, прадстаўнік ваеннай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй, паведаміў, што сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі ракету непадалёк ад аэрапорта Эр-Рыяда, а ў тэрмінале 4 узнік пажар, выкліканы трапляннем «невядомага снарада».

Міністр абароны Вялікабрытаніі Уэс Стрытынг у нядзелю асудзіў атаку хусітаў на аэрапорт Эр-Рыяда, назваўшы яе небяспечнай эскалацыяй.

«Гэта небяспечная эскалацыя і, баюся, трывожная тэндэнцыя ў дзеяннях хусітаў, накіраваных супраць грамадзянскіх аб'ектаў у Саудаўскай Аравіі, — заявіў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Sky News. — Менавіта таму Вялікабрытанія аказвае Саудаўскай Аравіі падтрымку, прадастаўляючы сродкі супрацьпаветранай абароны, а таксама забяспечваючы дазапраўку самалётаў у паветры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар31

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?34

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць