Свет1010

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа

Былы спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг параіў Украіне працягваць атакаваць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, нягледзячы на заклікі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа спыніць такія ўдары. Сваю пазіцыю Келаг выказаў у інтэрв’ю Deutsche Welle 12 кастрычніка на палях канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве.

Кіт Келаг. Фота: Omar Marques/Getty Images

Адказваючы на пытанне, як Уладзіміру Зяленскаму рэагаваць на заклікі Трампа не атакаваць расійскія НПЗ, Келаг адказаў: «Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы».

Ён таксама не пагадзіўся з меркаваннем, што развіццё падзей у вайне можа пачаць складвацца на карысць Расіі, у тым ліку праз дамоўленасць паміж Масквой і Вашынгтонам аб пастаўках расійскага дызельнага паліва ў ЗША.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра нязначныя аб’ёмы паліва. Ён лічыць, што гэтая дамоўленасць у большай ступені абумоўленая ўнутранымі прычынамі ў ЗША і закліканая прадэманстраваць, што прымаюцца пэўныя меры.

Былы спецпрадстаўнік Трампа таксама адхіліў сцвярджэнні, што амерыканскі прэзідэнт здрадзіў Украіне. Келаг заявіў, што не разумее такіх абвінавачанняў і лічыць іх памылковымі.

У якасці аргумента ён звярнуў увагу на тое, што еўрапейскія краіны працягваюць закупляць расійскія энергарэсурсы. Паводле прыведзеных ім лічбаў, на расійскую нафту прыпадае каля 3% еўрапейскіх закупак, а з Расіі па-ранейшаму паступае 15% звадкаванага прыроднага газу, які імпартуе Еўропа. Келаг задаў рытарычнае пытанне, ці не азначае гэта, што Еўропа таксама здраджвае Украіне.

Каментары10

  • ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ Кіт Келаг за любоў да нашай Беларусі
    12.10.2026
    Цалкам згодны! мае інвестыцыі ў Украінскія дроны цудоўна спрацавалі! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ ЗША, ДЗЯКУЙ, і ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ Кіт Келаг за любоў да нашай Беларусі !!!
  • Выдатна Келаг
    12.10.2026
    Ёсць жа разумныя людзі і ў такім узросце, а не толькі лапідарны геній ў дэменцыі і такі ж правадыр секты імя святога сябе.
  • каля 12% супольна трубаправоднага й звадкаванага прыроднага газу
    12.10.2026
    Працягваць паліць рф да тла, 15% - лухта . На маскоўскую імперыяю прыпадае каля 12% ад агульнага імпарту газу ў Еўрапейскі Зьвяз (супольна трубаправоднага й звадкаванага прыроднага газу).

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць