Вайна22

Зяленскі: Пасля абвешчанага Трампам перамір'я Украіна ніводнага разу не ўдарыла па НПЗ, а Расія — шэсць разоў па энергетычных аб'ектах

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 12 кастрычніка Расія нанесла ўдары па шасці энергетычных аб’ектах ва Украіне, нягледзячы на прапанаванае ЗША энергетычнае перамір’е. Паводле ўкраінскага прэзідэнта, па ўсёй краіне ў выніку расійскіх атак былі параненыя 33 чалавекі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Stefan Jeremiah

Зяленскі адзначыў, што дзеянні Расіі сведчаць пра яе нежаданне пагаджацца на спыненне ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, расійскія атакі адбываюцца ў той час, калі Крэмль бачыць магчымасць павелічэння прыбыткаў для сваёй ваеннай машыны.

У інтэрв’ю тэлеканалу Fox News Зяленскі падкрэсліў, што Украіна па-ранейшаму гатовая да энергетычнага перамір’я, прапанаванага ЗША. Аднак ён сумняваецца, што на гэта пагодзіцца Уладзімір Пуцін, бо нават пасля заяў Дональда Трампа пра магчымасць замірэннярасійскія войскі атакавалі ўкраінскую газавую інфраструктуру.

Зяленскі таксама заявіў, што ў ноч на 12 кастрычніка Украіна не наносіла ўдараў па энергетычных аб’ектах на тэрыторыі Расіі, паколькі Трамп абвясціў пра дамоўленасць аб энергетычным перамір’і. Паводле ўкраінскага прэзідэнта, Расія ў адказ атакавала газавыя аб’екты і іншую энергетычную інфраструктуру Украіны. Гэтыя дзеянні ён назваў адказам Пуціна на прапанову амерыканскага прэзідэнта.

11 кастрычніка Трамп заявіў, што Украіна і Расія нібыта пагадзіліся спыніць удары па энергетычных аб’ектах. Пасля гэтай заявы Зяленскі паведаміў, што яму нічога не вядома пра дасягнутыя дамоўленасці, але ён выказаў гатоўнасць Украіны да такога перамір’я.

Каментары2

  • Украінскі аглядальнік
    12.10.2026
    Карані вар'яцкіх паводзінаў Трампа і яго адміністрацыі датычна Ўкраіны сядзяць у файлах Эпштэйна. Бо самі копіі файлаў маюцца ня толькі ў FBI, але і ў іншых месцах. У тым ліку ў Пуціна.
  • Трамп не согласен
    13.10.2026
    Трамп не согласен !
    Трамп не верит Зеленскому, он верит другу владимиру из Москвы!

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну15

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну15

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць