Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй
Марсаход Perseverance праехаў 45,22 кіламетра і ўстанавіў рэкорд па адлегласці, якую транспартны сродак пераадолеў на паверхні іншага нябеснага цела. Пра гэта паведаміла NASA.

Рэкорд зафіксавалі 11 кастрычніка, на 2006‑ы марсіянскі дзень місіі. Папярэдні вынік належаў марсаходу Opportunity, які праехаў 45,16 кіламетра.
Больш за 90% свайго шляху Perseverance пераадолеў з дапамогай сістэмы аўтаномнай навігацыі AutoNav. Падчас руху яна фатаграфуе мясцовасць, стварае трохмерную карту перашкод і выбірае маршрут паміж пунктамі, зададзенымі спецыялістамі на Зямлі.
Сістэма дазваляе апарату праязджаць да 412 метраў за адзін марсіянскі дзень. Цяпер марсаход накіроўваецца да ўчастка каля заходняга краю кратэра Езера, дзе даследчыкі спадзяюцца знайсці сляды старажытных гідратэрмальных сістэм.
NASA падоўжыла місію прыкладна да канца 2028 года. Паводле ацэнкі каманды, спраўныя механізмы перамяшчэння дазволяць марсаходу і надалей павялічваць пройдзеную адлегласць.
Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?
Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе
NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету
Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў
НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы
Каментары