Грамадства11

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце

«Гэты гора-майстар прыехаў, сказаў, што ўсё зробіць, палічыў, колькі трэба дрэва, узяў грошы і знік».

Андрэй Свідуновіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Дзівіне ў Кобрынскім раёне. Гэта аграгарадок на 3000 чалавек на самай мяжы з Украінай. Менавіта ў ваколіцах Дзівіна была заснаваная першая сотня Украінскай паўстанчай арміі.

Свідуновіч вывучыўся на ганчара ў вучэльні ў Міры. Рана ажаніўся, нарадзілася дачка.

Трохі папрацаваў на вытворчасці сувеніраў у Белавежскай пушчы, пасля быў звязаны з дрэвам і мэбляй — папрацаваў і ў брэсцкім падраздзяленні «Пінскдрэва», і на сябе.

З жонкай урэшце развёўся, з прадпрымальніцтвам таксама не склалася.

На форуме «Анлайнера» ў лістападзе 2022‑га шукалі пацярпелых ад дзейнасці Свідуновіча. 

Андрэй Свідуновіч, фота: forum.onliner.by

«Зарэгістраваны ў Дзівіне, але жыве ў Брэсце. Хапаецца за любую работу, звязаную з дрэвам. Нам трэба было пабудаваць драўляны навес да дома, гэты гора-майстар прыехаў, сказаў, што ўсё зробіць, палічыў, колькі трэба дрэва, узяў грошы і знік», — апісвала сваю гісторыю адна з карыстальніц.

Па яе словах, Свідуновіч развёў сям'ю амаль на тры тысячы беларускіх рублёў.

«Мы звярнуліся ў міліцыю. Свідуновіча знайшлі, грошай няма. Ён не памятае, куды іх падзеў, а потым сказаў, што п'е. Грошы не вярнуў. Нядаўна званіў чалавек, які таксама пацярпеў ад яго», — карыстальніца прасіла размясціць фота Свідуновіча, каб засцерагчы іншых.

Пакуль пацярпелыя збіраліся для калектыўнага іску, Свідуновіч з'ехаў у Расію. Магчыма, разлічваў там згубіцца і сысці ад адказнасці.

Андрэй Свідуновіч, фота: МУС Расіі

Як там складваўся лёс Свідуновіча дакладна невядома. Найбольш імаверна, што ён асеў у падмаскоўным Васкрасенску і ажаніўся другі раз з расіянкай. Цяпер яна спрабуе атрымаць грабавыя.

Рэч у тым, што яшчэ ў 2024 Свідуновіч падпісаў кантракт з расійскім войскам і пайшоў ваяваць супраць Украіны.

Ад моманту падпісання кантракта да прызнання зніклым без звестак прайшло шмат часу — такім яго прызналі аж восенню 2026. Гэта незвычайна доўгі час жыцця для беларускіх наёмнікаў, якія звычайна не вяртаюцца са свайго першага ж баявога задання. 

Каментары1

  • Repeat
    13.10.2026
    Дывін
    ( нават акупанты пішуць Дывін )
    Дзівін гэта фэйк

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць