Здароўе1212

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які дазваляе замяніць штодзённы прыём таблетак адной ін’екцыяй у месяц. Упраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША (FDA) дазволіла выкарыстоўваць «Велтрузу» (WELTRUZA) — першую ў краіне падскурную форму аланзапіну працяглага дзеяння. Пра гэта паведаміла фармацэўтычная кампанія Teva.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Прэпарат прызначаны для лячэння шызафрэніі ў дарослых. У адрозненне ад таблетак аланзапіну, якія трэба прымаць штодня, «Велтруза» ўводзіцца пад скуру раз на месяц. Пры гэтым пацыентам не патрабуюцца дадатковыя пачатковыя дозы, адначасовы прыём таблетак або абавязковае медыцынскае назіранне пасля ін’екцыі. Прэпарат будзе выпускацца ў трох дазіроўках: 318, 425 і 531 мг.

Рашэнне FDA грунтуецца на выніках клінічнага даследавання трэцяй фазы SOLARIS, у якім удзельнічалі 675 пацыентаў ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Паводле звестак Teva, выкарыстанне прэпарату спрыяла памяншэнню сімптомаў шызафрэніі, зніжэнню цяжкасці захворвання, а таксама паляпшэнню асабістага і сацыяльнага функцыянавання пацыентаў.

Найбольш распаўсюджанымі пабочнымі эфектамі былі павелічэнне масы цела, дрымотнасць, галаўны боль, запор і рэакцыі ў месцы ўвядзення прэпарату. У кампаніі адзначылі, што агульны профіль бяспекі новай формы адпавядае вядомым характарыстыкам аланзапіну для прыёму ўсярэдзіну. Лячэнне спынілі праз распаўсюджаныя непажаданыя эфекты 5% удзельнікаў, якія атрымлівалі прэпарат, і 4% тых, хто прымаў плацэба.

У Teva патлумачылі, што новая форма лекаў павінна дапамагчы вырашыць праблему захавання рэжыму лячэння. Неабходнасць штодня прымаць таблеткі можа ўскладняць працяглую тэрапію і павялічваць рызыку рэцыдываў. Паводле ацэнак кампаніі, у ЗША шызафрэнія дыягнаставаная прыкладна ў 2,1 мільёна чалавек.

Чакаецца, што «Велтруза» з’явіцца на амерыканскім рынку ў найбліжэйшыя тыдні. У маі 2026 года Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) таксама прыняло да разгляду заяўку на рэгістрацыю прэпарату, аднак пакуль не ўхваліла яго выкарыстанне.

Каментары12

  • Дональд
    13.10.2026
    Дайце два!
  • Аляксандр
    13.10.2026
    Дайце тры!
  • YrysYryž
    14.10.2026
    Адсыпайце сіпатаму!

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу120

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць