Вайна44

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»

Поспехі Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі прымусілі яе партнёраў па-іншаму ацэньваць магчымасці Кіева, лічыць міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. На Варшаўскім форуме бяспекі ён нагадаў, як змянілася рыторыка Вашынгтона ў дачыненні да Украіны.

Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад сітуацыі, калі падчас сваркі ў Авальным кабінеце Белага дома ёй казалі, што ў яе няма карт на руках, да сітуацыі, калі ёй кажуць не гуляць сваімі картамі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падчас Варшаўскага форуму бяспекі, перадае «Укрінфарм».

«Менш чым за два гады мы прайшлі шлях ад сітуацыі, калі нам казалі, што ў нас на руках няма ніякіх карт, да сітуацыі, калі нам кажуць не гуляць сваімі картамі. Гэта сапраўднае прызнанне Украіны. Гэта наша сапраўднае дасягненне і важны ўрок, які мы засвоілі», — адзначыў Сібіга.

Ён дадаў, што на фронце цяпер абараняюць ідэю свабоды, і Украіна плаціць за гэта найвышэйшую цану.

«Менавіта цяпер ва Украіне вырашаюцца будучыня Еўропы, глабальная архітэктура бяспекі і лёс міжнароднага права. Бо лінія фронту ва Украіне — гэта першая лінія абароны Еўропы», — падкрэсліў міністр.

Фраза «ў вас няма карт» адсылае да сваркі ў Авальным кабінеце ў лютым 2025 года паміж Дональдам Трампам, віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і Уладзімірам Зяленскім. 

Цяпер жа ЗША заклікаюць Украіну не біць па расійскіх НПЗ.

Каментары4

  • Filipp
    13.10.2026
    "Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»"©
    Пройдзе яшчэ пару год , можа нават прыйдзецца пайсці шляхам "гуляйце выключна СВАІМІ картамі".
  • Нарцыс
    13.10.2026
    Ну як так, ну што вы робіце? У Аліева запытайцеся, як трэба.
  • Ну
    13.10.2026
    НН, вам вашае "поспехі" слых не рэжа? Пагадзіцеся, што "посьпехі" нашмат мілагучней

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць